Эканоміка66

Амбіцыйныя планы. «Беллегпрам» хоча апрануць каля 2 млн зімбабвійскіх школьнікаў і выціснуць з гэтага рынку кітайцаў

Беларускія тэкстыльшчыкі «намацалі» буйны рынак тканін у Афрыцы, але там ім давядзецца канкураваць з Кітаем, перадае «Спутнік».

Аляксандр Лукашэнка ў Зімбабвэ, 1 лютага 2023 года

Першыя пастаўкі баваўнянага валакна з Зімбабвэ ў Беларусі чакаюць з чэрвеня-ліпеня 2023 года, паведаміла журналістам старшыня дзяржканцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна. Дагавор аб намерах у гэтай сферы быў падпісаны яшчэ ў студзені, калі дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам наведвала Зімбабвэ.

Цяпер у Беларусі знаходзіцца пастаянны сакратар міністэрства прамысловасці і гандлю Зімбабвэ Мавіс Сібанды.

Канцэрн «Беллегпрам» спадзяваецца на супрацоўніцтва — пастаўкі «беларускіх тканін у гэтую афрыканскую краіну, а потым і на ўвесь кантынент».

Лугіна адзначыла, што ў Зімбабвэ каля двух мільёнаў школьнікаў, і для ўсіх трэба шыць форму. Пакуль што гэтая патрэба закрываецца імпартам з КНР. Беларусь ужо прапанавала палівіскозу і тканіны з воўнаю. У канцы красавіка гэтыя і іншыя ўзоры прадукцыі прадпрыемстваў «Камволь» і «Магатэкс» беларуская дэлегацыя прадставіць на выставе ў Зімбабвэ, распавяла Лугіна.

Паводле яе слоў, у краіне ёсць вытворчасць адзення, але няма тэкстыльных прадпрыемстваў, якія выпускаюць тканіну. Таму «Беллегпрам» і вырашыў увайсці на гэты рынак. Але беларусам давядзецца вытрымаць канкурэнцыю з кітайцамі, у тым ліку па лагістыцы і якасці, канстатуе «Спутнік».

Каментары6

  • SHOS
    28.03.2023
    Дороже получится. Нахрен даже пробовать. Из амбициозные планы каждый раз не сбываются
  • Абу
    28.03.2023
    А ў вас ёсць такая ж насцёгнавая павязка, але ў палосачку?
  • Колтович
    28.03.2023
    Беллегпром признал конкурентом ношеную одежду. А китайские бренды напорядок выше всего того дерьма, что шьет это недобитое советское гумно.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць