У Гданьску беларус залез у чужую кватэру, з'еў там гуляш і заснуў
26 сакавіка гаспадары кватэры ў Гданьску прыйшлі дадому і пабачылі на вешалцы чужую куртку, а затым і яе ўладальніка, які спаў у іх ложку. Няпрошаным госцем аказаўся 28-гадовы беларус з 1,5 праміле алкаголю ў крыві.

Фота: KMP Gdańsk
З кватэры нічога не прапала, але на кухні быў беспарадак і адсутнічаў прыгатаваны гаспадарамі гуляш.
Мужчына не змог растлумачыць паліцыі, як апынуўся ў чужой кватэры і навошта з'еў гуляш. Але зараз яму пагражае да 12 месяцаў турмы.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
шпиены - тыя хто не пье)))
П.с. Недауна у гданьским аэропорте пьяны беларус разбиу аэрапортауски кастел)) мабыть дух лукашэнки усялиуся🤣