Грамадства5454

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго

Заснавальніка Беларускага таварыства кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі, доктара псіхалагічных навук, прафесара Дзмітрыя Дзьякава выгналі з Расійскай асацыяцыі. У Беларусі пакуль спрабуюць заплюшчыць вочы.

Дзмітрый Дзьякаў. Фота з яго фэйсбуку

«Наша Ніва» паразмаўляла з беларускімі псіхолагамі, каб высветліць, што адбываецца.

Суразмоўцы падкрэсліваюць, Дзмітрый Дзьякаў сапраўды шмат зрабіў для развіцця КПТ (кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі) у Беларусі, каля 80% беларускіх КПТ-тэрапеўтаў вучыліся ў яго, ён прадстаўляў краіну ў шмат якіх міжнародных супольнасцях. 

Але пры гэтым адзначаюць: чалавек ён даволі помслівы, нязгодлівы і любіць толькі тых, хто цалкам яму падпарадкоўваецца. 

Пра непрыгожыя гісторыі з яго ўдзелам сёлета стала вядома выпадкова.

«Недзе ў сярэдзіне ліпеня ў расійскім чаце КПТ-тэрапеўтаў абмяркоўвалі выпадак харасмента, у якім абвінавачвалі расіяніна. Да размовы далучылася беларуска, якая напісала, што ў беларускай КПТ-супольнасці таксама ёсць харасмент. Пасля чаго іншыя жанчыны пачалі пісаць, што добра разумеюць, пра каго ідзе гаворка», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы».

Адна з жанчын сцвяржала, што Дзьякаў рабіў ёй намёкі на інтымную блізкасць і патрабаваў сэксу. Атрымаўшы адмову, прафесар паабяцаў, што ў жанчыны ўсё ў прафесіі будзе дрэнна. І сапраўды пачаў перакрываць кісларод: не дазволіў ёй скончыць курс, які жанчына аплаціла, адмовіў у супервізіі.

Пасля гэтай гісторыі неабыякавыя людзі пачалі збіраць і іншыя прыклады харасмента Дзьякава. Суразмоўцы кажуць, што мінімум шэсць ахвяр пацвердзілі свае гісторыі і падзяліліся скрыншотамі перапісак і галасавымі паведамленнямі ад прафесара.

«У прынцыпе, я не магу сказаць, што гэта ўсё моцна здзівіла кагосьці, — дадае суразмоўца. — Тут не было такога, што «вось я пра яго ніколі б не падумаў». Бо недарэчныя калясэксуальныя жарты ды намёкі — гэта вельмі ў стылі Дзімы. Тыя, хто працаваў з Дзьякавым у БДПУ імя Максіма Танка кажуць «ён сапраўды такі», гаворачы пра яго не вельмі прыстойныя паводзіны з жанчынамі». 

У Беларусі скандал спрабуюць замяць.

А вось у Расіі справы ў Дзьякава ідуць не так добра — скаргу на харасмент даслалі ў Асацыяцыю кагнітыўна-біхевіяральных псіхатэрапеўтаў. 12 кастрычніка яго кейс разгледзелі на пасяджэнні і ў выніку выключылі без магчымасці аднавіцца (але цягам 30 дзён прафесар можа паспрабаваць абскардзіць рашэнне). Прагаласавалі за гэта аднагалосна.

Змест зваротаў, якія атрымала этычная камісія, не выдаецца з мэтай абароны звестак заяўніц.

Цяпер Дзьякаў не мае права выступаць ад імя асацыяцыі, удзельнічаць у яе дзейнасці, звязанай з выкладаннем, супервізіяй.

Тым часам Беларускае таварыства кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі выступіла ў падтрымку Дзьякава. Там паведамляецца, напрыклад, што мужчына ўжо звярнуўся ў беларускую міліцыю і пракуратуру, каб разабрацца з тымі, хто распаўсюджвае інфармацыю пра харасмент з яго боку.

Калег з расійскай асацыяцыі абвінавачваюць у тым, што яны не распавялі Дзьякаву дэталі абвінавачванняў, а таксама ў тым, што этычная камісія не стала размаўляць з галоўным героем гісторыі.

Але трэба ўлічваць і той момант, што Дзьякаў з’яўляецца заснавальнікам і сябрам праўлення Беларускага таварыства кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі — узначальваць яго псіхолаг перастаў толькі сёлета ў ліпені. То-бок тэарэтычна ён мае магчымасць уплываць на пазіцыю арганізацыі.

Як адзначаюць псіхолагі, сам Дзмітрый непублічна кажа, што гэта ўсё інтрыгі канкурэнтаў. Мінскі Цэнтр КПТ (там Дзьякаў — навуковы кіраўнік) — даволі паспяховая камерцыйная арганізацыя, якая збірае доўгатэрміновыя курсы.

Праз гэты скандал атрымалі праблемы іншыя беларускія КПТ-спецыялісты. Адна з іх заключаецца ў тым, што ў Беларусі не хапае акрэдытаваных КПТ-псіхолагаў, каб атрымаць супервізію для міжнароднай сертыфікацыі.

Дзьякаў — адзін з нямногіх у Беларусі спецыялістаў, хто мае права афіцыйна праводзіць супервізію КПТ па ўсіх еўрапейскіх стандартах.

«Людзі, якія зараз праходзяць навучанне, хутчэй за ўсё, не змогуць атрымаць сертыфікацыю. Тыя дакументы, якія цяпер будзе выдаваць Дзьякаў, ператворацца ў фількіну грамату. Наколькі вядома, скаргі былі дасланы і ў Еўрапейскую асацыяцыю КПТ — там пакуль афіцыйнага рашэння няма».

Каментары54

  • Нефанатка
    23.10.2026
    Я ж говорю - не дай бог работать с мужиками. Они способны только про письку свою думать. И ради нее запорят любое успешное предприятие. Один дикпики шлет, второй к коллегам и студенткам подкатывает
  • Мужчина
    23.10.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Сумна, дзевачкі
    23.10.2026
    Гэта такі стары сюжэт, у серыялах гэта ўтыкаюць, калі ідэі скончыліся.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць