Вайна33

Польшча перадала Украіне першыя МіГ-29

Польшча перадала Украіне некалькі першых знішчальнікаў МіГ-29, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на кіраўніка Офіса міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Марціна Пшыдача.

Пшыдач адзначыў, што, паводле яго інфармацыі, працэс завяршыўся ў частцы перадачы першай часткі самалётаў.

Падчас візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Польшчу 5 красавіка будзе ісці размова аб перадачы іншых адзінак авіяцыі.

Пшыдач не ўдакладніў, колькі самалётаў атрымала Украіна ў першай партыі. Але прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 16 сакавіка анансаваў перадачу Украіне чатырох МіГ-29 у найбліжэйшыя дні.

17 сакавіка ўрад Славакіі на пазачарговым пасяджэнні прыняў рашэнне перадаць Украіне 13 знішчальнікаў МіГ-29. Першыя чатыры з іх ужо адправілі ва Украіну.

Каментары3

  • Мойша
    03.04.2023
    Дзякуй Польшчы, гэта адзіная краіна якая не на словах а рэальна на справах дапамагае Ўкраіне.
  • Пачастковіч
    03.04.2023
    "...паводле яго інфармацыі, працэс завяршыўся ў частцы перадачы першай часткі самалётаў" -- цікава, першая частка самалёта гэта рухавік, кабіна лётчыка ці прывешаная бомба?
    А можа аўтар хацеў напісаць пра першую партыю самалётаў?
  • Тор
    03.04.2023
    Пачастковіч, усе і так зразумелі, навошта гэта пісаць.

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць