Здарэнні44

Прычынай выбуху ў кватэры на Алтайскай было наступнае: гаспадар запраўляў запальнічку з балончыка

У Мінску следчыя працавалі на месцы ўспышкі газапаветранай сумесі, у выніку якой пацярпелі два чалавекі, паведаміў СК.

Як высветлілі следчыя, 55‑гадовы мінчук запраўляў запальнічку з дапамогай газавага балончыка, не прызначанага для гэтых мэтаў.

Пасля завяршэння працэдуры мужчына вырашыў праверыць спраўнасць запальнічкі, у выніку чаго адбылося ўзгаранне і наступны выбух газапаветранай сумесі.

З апёкамі гаспадар кватэры быў шпіталізаваны. Выбуховай хваляй выбіла аконную раму, а яе аскепкі паранілі 26‑гадовага мінака. Ён таксама знаходзіцца пад наглядам медыцынскіх работнікаў.

Акрамя таго, механічныя пашкоджанні атрымалі аўтамабілі, прыпаркаваныя каля дома.

Каментары4

  • Спадар
    27.10.2026
    Хлусяць. Чакайце, беларусы, наведаецца мінгаз. Газа вельмі пах непрыемны мае. То не так было, відавочна.
  • %
    27.10.2026
    Што ж там за "балончык" быў, які яго аб'ем і колькі урэшце кубоў трэба для запальнічкі?
  • Што гэта было???
    27.10.2026
    Балёнчык быу́ на 20л, чы на 50?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць