Здарэнні22

У Слоніме сведка скрала на вяселлі грошы маладых

Здарэнне адбылося ў пачатку кастрычніка ў адной з гарадскіх кавярняў, дзе маладыя святкавалі вяселле.

Каля гадзіны ночы, калі банкет падышоў да канца, маладая пара пачала збіраць падарункі. Дапамагчы пары вызвалася 22‑гадовая сведка: яна ўзяла са стала скрынку з падарункавымі канвертамі ад сваякоў і аднесла яе ў гардэроб, паведамляе абласная міліцыя.

Як высветлілася пазней, па дарозе дзяўчына адкрыла скрынку. З чатырох канвертаў, якія знаходзіліся ўнутры, яна прадбачліва выбрала адзін з найбольшай сумай грошай. Здабычай сталі 3000 рублёў.

Маладая заўважыла знікненне грошай толькі праз тыдзень, пасля чаго адразу звярнулася з заявай у Слонімскі РАУС. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку аднавілі храналогію падзей той ночы і выйшлі на падазраваную.

Высветлілася, што ўсе скрадзеныя грошы дзяўчына ўжо паспела патраціць на азартныя гульні. Свой учынак яна патлумачыла звычайным недахопам асабістых грошай.

Распачата крымінальная справа паводле артыкула «Крадзеж». Акрамя абавязку цалкам кампенсаваць нанесеную шкоду, дзяўчыне пагражае пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Будзе
    27.10.2026
    Ужо вораг да канца жыцця
  • Гутар
    27.10.2026
    Хочаш давецца чы сапрау́дны сябар? Пазыч яму (ей) грошы...!

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць