Вайна33

У Расіі знайшлі ўжо сем могілак, на якіх масава хаваюць загінулых вагнераўцаў

У розных рэгіёнах Расіі працягваюць выяўляць масавыя пахаванні людзей, якія маглі ваяваць на тэрыторыі Украіны ў складзе ПВК «Вагнер». Руская служба Бі-бі-сі піша пра прынамсі сем вядомых на сённяшні дзень такіх могілак, на якіх у агульным ліку пахавана як мінімум 995 чалавек.

Прыгожын на фоне вагнераўскіх могілак
Фота: ТАСС

У красавіку мясцовыя жыхары выявілі яшчэ два такія масавыя пахаванні, якія раней не згадваліся — на Гусінабродскіх могілках Новасібірска і на Аляксандраўскіх могілках каля Іркуцка.

Часцей за ўсё завербаваных у ПВК зняволеных, вызваленых дзеля ўдзелу ў вайне з калоній, хаваюць у тых месцах, дзе жывуць іх блізкія. Але цяпер вядома і пра некалькі дзясяткаў выпадкаў, калі загінулых, у якіх былі блізкія сваякі, хавалі ў іншых рэгіёнах і без паведамлення сваякам.

Так, на пачатку красавіка валанцёры выявілі на Гусінабродскіх могілках Новасібірска асобны ўчастак з 69 свежымі магіламі, на кожнай з якіх ляжаў вянок з чырвона-чорна-жоўтай эмблемай, якая сустракаецца на нашыўках і сцягах ПВК «Вагнер».

Дзясяткі новых магіл з'явіліся і на могілках Іркуцка. Мясцовыя жыхары кажуць, што цяпер на адным з участкаў Аляксандраўскіх могілак размешчана па меншай меры 40 магіл з чырвона-чорна-жоўтымі вянкамі. На фотаздымках можна выразна адрозніць па меншай меры 11 пахаванняў.

У сакавіку больш за 60 аднастайных магіл з вянкамі ў колерах ПВК «Вагнер» былі выяўленыя каля горада Бярозаўскі ў Свярдлоўскай вобласці. Цяпер на гэтых могілках 106 магіл, прытым дабрацца да часткі пахаванняў пакуль немагчыма з-за асаблівасцяў грунту — гліністая глеба напоўнілася вадой.

Аб выяўленні масавага пахавання асоб, якія маглі ваяваць на тэрыторыі Украіны ў складзе ПВК «Вагнер», Бі-бі-сі паведаміла ў лютым. На той момант на могілках, што знаходзяцца на акупаванай Расіяй частцы Луганскай вобласці, налічвалася 42 магілы. З тых часоў на гэтых могілках з'явілася яшчэ 36 магіл.

64 магілы з аднатыпнымі крыжамі і вянкамі ў колерах ПВК «Вагнер» былі выяўленыя мясцовымі жыхарамі на могілках вёскі Мікалаеўка Самарскай вобласці на пачатку сакавіка. За месяц колькасць магіл з чорна-жоўта-чырвонымі вянкамі ў Мікалаеўцы павялічылася амаль у два разы (з 64 да 102).

Самыя буйныя і самыя вядомыя могілкі ПВК «Вагнер» — у станіцы Бакінскай Краснадарскага краю. На 2 красавіка там налічвалася 607 магіл, і іх колькасць працягвае імкліва павялічвацца. Па словах Яўгена Прыгожына, у Бакінскай хаваюць сірот і тых, хто не ўказаў у дакументах пажаданняў аб канкрэтным месцы пахавання. Хоць насамрэч, прынамсі некаторыя сваякі сцвярджаюць, што ім проста нічога не паведамлялі пра смерць іх родзічаў.

Урэшце, на пачатку лютага жыхары падмаскоўнага пасёлка Франава выявілі ў суседнім пасёлку новую могілкавую алею з 22 магіл з вянкамі ў колерах ПВК «Вагнер». Па словах жыхароў пасёлка, ніхто з пахаваных не быў ім знаёмы. Імёны 18 людзей цалкам супалі са звесткамі людзей, у дачыненні да якіх былі апублікаваныя прысуды судоў аб пазбаўленні волі на розныя тэрміны.

Мяркуючы па адкрытых звестках, зняволеныя, якія ваююць у складзе ПВК «Вагнер», нясуць самыя высокія страты ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі расійскага ўварвання ва Украіну. На аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі, «Медыязоне» і камандзе валанцёраў на сённяшні дзень удалося высветліць імёны 2901 расійскага зняволенага, які загінуў на вайне ва Украіне. Рэальныя лічбы страт, трэба думаць, значна вышэйшыя.

Каментары3

  • вестник
    11.04.2023
    бабы исчо нарожают пушечного мяса для путлера
  • Абрамс
    11.04.2023
    Цiкава пры гэтым, што забарону i адказнасць за здымкi на могiлках уводзяць ва Ýкраiне, а не ý Расеi. У украiнцаý так сама забарона на раскрыцце страт
  • AlesGut
    12.04.2023
    Абрамс, украінцы гінуць за сваю краіну, а вось за што гінуць тыя вагнераўцы ніхто ня ведае

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць