Гісторыя11

«Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»

25 красавіка, у аўторак, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам гісторык беларускага паходжання Андрэй Катлярчук, які цяпер жыве і працуе ў Швецыі, паспрабуе паказаць, як даследаванне палітычных сімвалаў Беларусі дапамагае больш глыбока зразумець цяперашнюю крызісную сітуацыю ў краіне.

У эру нацыяналізму новыя палітычныя нацыі стваралі новыя сцягі. З’яўляючыся магутнымі палітычнымі сімваламі, сцягі мабілізавалі нацыянальныя рухі, аб’ядноўвалі розныя часткі нацыі вакол агульнапрызнанага сімвала. 

Чаму апазіцыйнае грамадства і ўлада сучаснай Беларусі выкарыстоўваюць розныя сцягі? Што сімвалізуюць нацыянальны бела-чырвона-белы і дзяржаўны чырвона-зялёны сцягі? Які кантэкст іх выкарыстання і што мы ведаем пра аўтараў гэтых сцягоў? Чаму масіраваная кампанія прапаганды пасля пратэстаў жніўня 2020 г. засяродзілася менавіта на бела-чырвона-белым сцягу? Якую гісторыю маюць лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Беларусь перадусім!»?

У сваім выступе Андрэй Катлярчук паспрабуе паказаць, як даследаванне палітычных сімвалаў Беларусі дапамагае больш глыбока зразумець цяперашнюю крызісную сітуацыю ў краіне.

Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 25 красавіка, у 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).

А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.

Глядзіце таксама:

«Ці былі ў беларусаў легенды пра нябесных жыхароў?» Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

«Як здабыць замак». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

«Рэвалюцыя або Рокаш: супраціў тыраніі ў ВКЛ». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

Каментары1

  • Простая праўда
    20.04.2023
    Не зь беларускае самасьвядомасьці й самапавагі пастаў лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сьцяг. Ён мадыфікацыя савецкага перажытку з 1951 году, калі Сталін пасьля другое сусьветнае вайны хацеў атрымаць тры месцы ў ААН (Беларусь, Украіна й СССР). Бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі нашмат старэйшы.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі19

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі збіраюцца ўвесці абавязковыя зоркі для гатэляў

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — новая дырэктарка7

Беларускамоўнага праваслаўнага з Гродна абвясцілі тэрарыстам і судзяць за «распальванне варожасці»3

Граф Смеццевае Вядро прайграў лідару Reform UK Фараджу на давыбарах у парламент Вялікабрытаніі9

Расійская мытня не паверыла беларусу, які прывёз з Дубая 43 смартфоны і сказаў, што гэта для асабістага карыстання1

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»6

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі19

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць