Грамадства66

«Усе казалі, што гэта нерэальна». Беларуска змагла зрабіць бацькам візы незвычайным шляхам

Апошнія некалькі гадоў сустрэцца з бацькамі для Таццяны (імя зменена) было праблематычна. Жанчына жыве ў Польшчы, а яны — у Беларусі. Доўгі час яна спрабавала зрабіць ім запрашэнні для адкрыцця віз, але кожны раз не атрымлівалася. Да таго часу, пакуль яе гісторыя не дайшла да польскага МЗС. Цяпер візы атрыманыя, сустрэча запланавана на восень, а кейс Таццяны можа стварыць прэцэдэнт і для іншых беларусаў. Яна падзялілася падрабязнасцямі з выданнем Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусь жанчына не ездзіць. Каб убачыць дачку, бацькі імкнуліся атрымліваць турыстычныя візы іншых еўрапейскіх краін. У гэтым годзе не выйшла.

Таццяна думала аформіць ім гасцявое запрашэнне для польскай візы. Але сутыкнулася з праблемай. Ваяводскае запрашэнне (якое ўносіцца ў адпаведны рэестр) могуць зрабіць іншаземцы з пастаянным дазволам на жыхарства (сталым побытам або картай рэзідэнта ЕС) і тыя, хто легальна і бесперапынна жыве ў Польшчы на працягу апошніх пяці гадоў. Ні пад адну з гэтых катэгорый жанчына не трапляе.

Таму яна аформіла не ваяводскае, а звычайнае натарыяльнае запрашэнне. Вось толькі польскае консульства прыняць дакумент адмовілася.

«Я кансультавалася з юрыстамі. Усе казалі, што гэта нерэальна — зрабіць візу па натарыяльным запрашэнні», — узгадвае яна.

Пасярэднікі прапаноўвалі хіба што толькі купіць ваяводскае запрашэнне ад старонняга чалавека за 1250 злотых (каля 335 даляраў).

«Гэта нейкая дзірка ў законе»

Звычайна натарыяльнага запрашэння хапае грамадзянам Польшчы, якія хочуць запрасіць да сябе іншаземца, а ў некаторых выпадках таксама асобам пад міжнароднай абаронай, якія жывуць у Польшчы менш за пяць гадоў.

У Таццяны абароны няма, але ў Польшчы яна знаходзіцца на гуманітарных падставах — прыехала па гуманітарнай візе, а потым на яе аснове атрымала ДНЖ. Яна лічыла, што яе выпадак мусіць падпарадкоўвацца той жа логіцы, што дзейнічае ў дачыненні да асоб пад міжнароднай абаронай.

«Разумела, што гэта нейкая дзірка ў законе», — кажа яна.

Тады яна пачала пісаць у розныя інстанцыі, якія дапамагаюць беларусам за мяжой адстаяць правы. Усяго адправіла 15 лістоў. Але спрацаваў адзін — адпраўлены ў Аб'яднаны пераходны кабінет. Намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка накіраваў запыт з апісаннем праблемы ў МЗС Польшчы, і адтуль прыйшоў адказ дырэктаркі консульскага дэпартамента Юстыны Хшаноўскай.

«Што тычыцца сітуацыі грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных віз, картаў часовага побыту, атрыманых па гуманітарных прычынах, або статусу дадатковай абароны, я хацела б асабліва падкрэсліць, што найбліжэйшыя члены сем'яў гэтых асоб (бацькі, дзеці, дзядулі і бабулі, унукі) маюць магчымасць падаваць заявы на візы на падставе натарыяльна засведчаных запрашэнняў», — гаварылася ў адказе.

У ім таксама адзначалася, што запрашальнікі пры гэтым мусяць падаць поўную інфармацыю пра прычыны знаходжання ў Польшчы, а не толькі скан карты побыту.

Прыклад для іншых

Пасля гэтага Таццяна паўторна накіравала ліст у консульства Польшчы ў Мінску, прыклаўшы скан адказу МЗС. Нарэшце, адтуль патэлефанавалі і прызначылі бацькам жанчыны даты для падачы заяў. У выніку візы ім выдалі да канца тэрміну дзеяння ДНЖ Таццяны. Доўгачаканую сустрэчу сям'я запланавала на восень.

Цяпер жанчына спадзяецца, што гэты шлях стане магчымым і для іншых беларусаў з гуманітарнымі ДНЖ.

Як запрасіць сваяка, калі вы знаходзіцеся ў Польшчы пад міжнароднай абаронай або па іншых гуманітарных падставах

Для афармлення натарыяльнага запрашэння дастаткова скласці дакумент у свабоднай форме, пазначыўшы ў ім свае пашпартныя даныя, нумар PESEL, рашэнне пра міжнародную абарону (калі яно ёсць), адрас пражывання і даныя асобы, якую запрашаеце. А пасля — звярнуцца да натарыуса для яго засведчання.

Пасля гэтага рэкамендуецца накіраваць консулу электронны ліст з тэмай «Запрашэнне для сваяка ад асобы са статусам міжнароднай абароны (або іншым статусам)». Да яго прыкласці сканы натарыяльна засведчанага запрашэння, дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва, копію пашпарта або карты побыту запрашальніка, а таксама пашпарта і рэгістрацыі запрашанага.

У лісце трэба апісаць сітуацыю і папрасіць прызначыць прыём непасрэдна ў консульстве, каб не падвяргаць небяспецы сваякоў у Беларусі. Прадстаўнік консульства звяжацца з заяўнікам і прызначыць яго сваякам дату для падачы дакументаў на візу.

Пасля прызначэння даты неабходна выслаць засведчаны натарыусам арыгінал запрашэння сваякам у Беларусь: у консульстве яны мусяць падаць арыгінал дакумента.

Каментары6

  • Ну
    13.08.2026
    А ці ёсць магчымасць тым, хто жыве ў Летуве з ПМЖ запрасіць блізкіх сваякоў?
  • Лось
    14.08.2026
    Вася, а ў Мінску таксама апошнія месяцы. Хз, як па мне, так сабе план дакументы такой адчувальнасці даваць прапускаць праз кантору, якая спакойна працуе з мсі.
  • Гыгы
    14.08.2026
    Латушко - 2 открытых визы с его помощью, Позняк - 0
    шах и мат

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць