Вайна1515

У гучнай аперацыі на тэрыторыі Расіі, магчыма, удзельнічаў беларускі добраахвотнік «Янкі»

Выглядае, што разам з Рускім добраахвотніцкім корпусам у Белгародскую вобласць заходзіў і вядомы беларускі ваяр.

Беларускі добраахвотнік «Янкі». Фота: сацсеткі

Днямі некалькі атрадаў расійскіх добраахвотнікаў перайшлі мяжу Украіны з Расіяй і на нейкі час захапілі пагранічны пункт і прыселкі горада Грайварана ў Белгародскай вобласці.

Аперацыя паказала няздольнасць Расіі ахоўваць уласныя межы. З боку байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса сітуацыя абыгрывалася як вяртанне на радзіму з мэтай вызвалення Расіі ад пуцінскай тыраніі. Падобна да таго, што ў набегу на тэрыторыю Расіі ўдзельнічаў знакаміты беларускі добраахвотнік Ігар Янкоў, вядомы пад пазыўным «Янкі».

Сам баец адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» свой удзел у аперацыі, але адпаведную выснову можна зрабіць, калі паглядзець кантэнт, які ён публікуе ў сацсетках.

Скрын відэа, якое «Янкі» выклаў у сторыз інстаграма

У сваім акаўнце ў інстаграме «Янкі» размясціў ролік пабраціма, які змантаваў відэа з кадраў, знятых на тэрыторыі Расіі. 

На відэа адзначаны «Янкі», а таксама яго можна ўбачыць на адным з кадраў насупраць тэхнікі, якая фігуравала ў паведамленнях СМІ аб падзеях у Белгародскай вобласці.

Каментары15

  • Мармон
    25.05.2023
    Да беларусы багата дзе ўдзельнічаюць: круглыя сталы з пячэнькамі, у космас лётаюць, ва Ўкраіне з акупантамі ваююць... Але за 30 год ніводзін калабарант чамусьці не атрымаў па "заслугах". Прам як з Чарнобылем, катастрофа ёсьць і навад вінаватых знайшлі, а адказнасьці няма...
  • Лётчык Гастэла
    25.05.2023
    Красаўчык. Рзспект і павага.
  • Kurt
    25.05.2023
    Гонар Нацыі.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць