Грамадства66

Школьнікаў на канікулах возяць па вайсковых часцях — вучаць кідаць гранаты і збіраць зброю

З пачатку летніх канікул больш за 10 тысяч школьнікаў наведалі вайсковыя часці Узброеных сіл.

Фота: вайсковая часць

Мерапрыемствы арганізаваныя ў рамках «вайскова-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення», пішуць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны. Для дзяцей праводзяцца экскурсіі, паказальныя заняткі, спартыўныя гульні і іншыя актыўнасці. Школьнікі праводзяць час на вайскова-палявых зборах і ў вайскова-патрыятычных лагерах.

Вайскоўцы 2-га дывізіёна і каманднага пункта 1-й групы дывізіёнаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады правялі вайскова-патрыятычную гульню «Зарнічка» з навучэнцамі Чачкоўскай сярэдняй школы.

Фота: вайсковая часць

У праграму ўваходзіла кіданне гранат, поўзанне па-пластунску пад маскіровачнай сеткай, разборка і зборка зброі і іншае.

Каментары6

  • Уже было
    16.06.2023
    Был гитлерюгенд, теперь есть путинюгенд и лукашенкоюгенд.
  • Мойша
    16.06.2023
    Ну вось а куды бацькі гледзяць? Значыць іх гэта задавальняе з большага? Можна ж прыйсці і спакойна напісаць скаргу або сказаць кінатэатр, музей, парк так, ваеншчына не або баіцеся то ў прынцыпе пакідайце іх дома ці з тымі хто зможа іх даглядзець, капіруйцеся ў рэшце
  • Hańba!
    16.06.2023
    Duža ahidna. Vychavańnie ŭ moładzi fašyzmu j hvałtu, a nie patryjatyzmu. Dla patryjatyzmu lepš letnija ŭroki biełaruskaje movy j kultury. Pra što čyrvonaja zorka na ščace chłopčyka? Saviecki Sajuz pamior!

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў52

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў52

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць