Культура

Сяржук Доўгушаў даў у Варшаве канцэрт у падтрымку першай кнігі пра беларускіх лірнікаў

Учора ў Варшаве прайшоў дабрачынны канцэрт музыканта і даследчыка Сержука Доўгушава «Паміж небам і зямлёй».

Выступ лідара гурта «Касары» стаўся не толькі творчым выказваннем, але крокам да прыцягнення ўвагі да краўдфандынгавай кампаніі на платформе Gronka: музыка робіць усё магчымае, каб зачыніць збор на выданне першай двухмоўнай кнігі пра беларускіх лірнікаў, піша Reform.news.

Праект Сяргея мае на мэце вярнуць у культурны абыход пласт спадчыны, які ў ХХ стагоддзі быў амаль цалкам знішчаны.

У аснову кнігі «Ліра і лірніцтва ў беларускай культуры» лягло магістарскае даследаванне Доўгушава, падрыхтаванае ў Акадэміі навук Беларусі. Пасля вымушанай эміграцыі ў 2021 годзе абараніць працу аўтару не дазволілі, таму матэрыял быў перапрацаваны ў захапляльнае даследаванне для шырокага кола чытачоў.

Выданне аб’ёмам каля 300 старонак у цвёрдай вокладцы выйдзе накладам 500 асобнікаў сумесна з выдавецтвамі Magenta і «Этна Традыцыя». Кніга будзе двухмоўнай (беларуска-англійскай), што зробіць спадчыну вандроўных музыкаў даступнай і для замежных этнографаў ды даследчыкаў.

Агульны бюджэт праекта складае 9000 еўра. Дзякуючы спонсарам і інвестарам 3500 еўра ўжо атрымана, а мэта краўдфандынгу на Gronka — сабраць астатнія 5500 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на рэдагаванне, англамоўны пераклад, дызайн і вёрстку, працу з архіўнымі фотаздымкамі і сам друк накладу.

На гэты момант ужо сабрана 2940 еўра (больш за палову ад патрэбнай сумы на платформе). Пасля паспяховага завяршэння збору каманда плануе выдаць кнігу за 4—5 месяцаў:

Падтрымаць выданне і дапамагчы сабраць рэшту сумы на першую кнігу пра беларускае лірніцтва можна на старонцы праекта на платформе Gronka.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць