Модзі заявіў, што Індыя не нейтральная ў пытанні канфлікту Масквы і Кіева
Індыя выступае за дыялог і мірнае ўрэгуляванне канфлікту Расіі і Украіны, а зусім не займае нейтральную пазіцыю, заявіў у інтэрв'ю The Wall Street Journal прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі.

Нью-Дэлі, які падтрымлівае цесныя сувязі з Масквой, у тым ліку ў сферы ўзбраенняў і энерганосьбітаў, не выступаў з крытыкай Расіі за ўвод войскаў на Украіну і не падтрымаў рэзалюцыю ААН з асуджэннем ваенных дзеянняў, адзначае выданне. Некаторыя краіны Захаду не ўхваляюць Індыю за такі падыход, але, на думку Модзі, падобныя погляды нешырока распаўсюджаныя ў ЗША, піша РБК.
«Я думаю, што пазіцыя Індыі добра вядомая і зразумелая ўсяму свету. Вы можаце быць упэўненыя, што найвышэйшым прыярытэтам Індыі ёсць мір», — сказаў ён.
«Некаторыя кажуць, што мы нейтральныя. Але мы не нейтральныя. Мы на баку міру. Усе краіны павінны паважаць міжнароднае права і суверэнітэт іншых дзяржаў», — дадаў Модзі, падкрэсліўшы, што канфлікты трэба вырашаць з дапамогай дыпламатыі і перамоў, а не ваенных дзеянняў.
Чытайце таксама:
Байдэн выступіў супраць спрашчэння патрабаванняў для ўступлення Украіны ў НАТА
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары