Эканоміка66

Пускаюць аўтобусы і ў Еўропу, і ў Крым. Чаму беларускі перавозчык не баіцца трапіць пад санкцыі?

Нядаўна стала вядома, што буйны беларускі перавозчык Intercars арганізаваў рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Крым. Ён жа ажыццяўляе рэйсы ў розныя краіны ЕС. Чаму бізнэс не цураецца працаваць з Крымам, калі гэта можа несці санкцыйную і рэпутацыйную рызыку?

Аўтобус з надпісамі Intercars у Крыме. Фота: blizko.by

Бізнэс — нічога асабістага?

Кампанія Intercars пачала ажыццяўляць перавозкі з Мінска ў акупаваны Крым. У каментары інтэрнэт-парталу Blizko.by дырэктарка кампаніі «Баертранс» Юлія Бурдон-Сабецкая паведаміла, што рэйсы карыстаюцца папулярнасцю. У планах перавозчыка — адкрыць новыя маршруты, каб можна было дабрацца не толькі ў акупаваныя Ялту, Алушту і Феадосію, але і ў Еўпаторыю, якая знаходзіцца на заходнім узбярэжжы паўвострава.

Скрыншот з сайта intercars-tickets.com

Тым не менш, мяркуючы па інфармацыі на сайце перавозчыка, асноўныя кірункі працы кампаній «Інтэркарс» і «Байертранс» — краіны Еўропы. 

Скрыншот з сайта intercars-tickets.com

Выглядае, што кампанія не асцерагаецца таго, што арганізацыя паездак у Крым можа прывесці да санкцый з боку ЕС і ЗША і рэпутацыйнай рызыкі.

Две нядаўнія публікацыі кампаніі «Байертранс» у Google. 2 мая яны пішуць пра зніжкі на новы рэйс у Вільню, а 15 — анансуюць новыя рэйсы ў Крым і Краснадарскі край. Скрыншот з Google

Як у РФ клапоцяцца пра бізнэс у Крыме

Каб паменшыць рызыку бізнэсу патрапіць пад санкцыі, у 2019 годзе ўрад РФ прыняў адмысловую пастанову, якая вызначае выпадкі, калі можа быць абмежаваны доступ да даных у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб. Закон дазваляў у тым ліку не афішаваць даныя пра кампаніі, якія вядуць бізнэс у акупаваным Крыме.

Цікава, што 9 чэрвеня 2023-га дакумент зазнаў змены. У новую рэдакцыю дадалі і іншыя акупаваныя тэрыторыі — «Данецкую Народную Рэспубліку», «Луганскую Народную Рэспубліку», а таксама Запарожскую і Херсонскую вобласці.

Скрыншот з сайта consultant.ru

Звычайна бізнэс, які хоча зарабляць на працы з Крымам, ідзе на хітрыкі і шукае лазейкі, каб не патрапіць пад санцыі. Сярод папулярных метадаў: адкрыццё даччыных кампаній або фірм-пракладак, дзякуючы якім асноўная юрыдычная асоба застаецца нiбыта не датычнай да гэтай дзейнасці.

Еўрапейскія карані кампаніі

Калі казаць пра Intercars, то звяртае ўвагу, што ў каментары Blizko.by дырэктарка кампаніі адзначыла, што прамыя рэйсы з Мінска ідуць толькі да Бранска, дзе робіцца перасадка, бо другая лінія маршруту абслугоўваецца расійскай кампаніяй.

Нельга выключаць, што такі элемент застаецца пэўнай засцярогай, каб не трапіць пад санкцыі. Але тым не менш на сваім сайце аператар заяўляе, што прадае квіткі ў гэтым кірунку, арганізоўвае маршрут і дзеліцца планамі на адкрыццё новых кірункаў на тэрыторыі Крыма.

Скрыншот з сайта intercars-tickets.com

Для параўнання, на такіх сайтах, як Infobus ці Busfor, набыць квіткі ў акупаваны Крым немагчыма.

Вішанькай на торце ў выпадку з Intercars можна назваць той факт, што гэта кампанія мае еўрапейскія карані. Як пазначана на сайце кампаніі, генеральным дырэктарам з'яўляецца Патрык Жан Гі Бурдон. 

Скрыншот з сайта intercars-tickets.com

Згодна з інфармацыяй у адкрытым доступе, ён раней меў бізнэс у Германіі, дзе ўжо фігуравала і Юлія Бурдон.

Скрыншот з сайта webvalid.de

Не толькі Іntercars супрацоўнічае з Крымам

Варта адзначыць, што Іntercars — не адзіная кампанія, якая адкрыта займаецца арганізацыяй перавозак у Крым. Апроч яе, ёсць шэраг турыстычных кампаній, якія прапануюць пуцёўкі на паўвостраў. Пра тое, што нават вайна не спыняе гэтыя турфірмы адпраўляць людзей на адпачынак у Крым, мы звярталі ўвагу яшчэ летась. 

Турыстычных агенцтваў у Беларусі, якія прадаюць пуцёўкі ў Крым, даволі шмат. 

Скрыншоты з сайтаў datatour.by і andersen.by

Пра што замоўчваюць перавозчыкі і турагенцтвы?

Перавозчыкі і тураператары, якія ажыццяўляюць арганізацыю перавозак і адпачынку ў Крыме, не толькі падвяргаюць свой бізнэс рызыцы трапіць пад санкцыі або панесці рэпутацыйныя страты, але і падстаўляюць сваіх кліентаў і пасажыраў.

Рэч у тым, што, згодна з заканадаўствам Украіны, трапіць на тэрыторыю Крыма, не парушаючы законаў, можна толькі з мацерыковай часткі Украіны. У адваротным выпадку чалавек можа атрымаць забарону на ўезд ва Украіну тэрмінам на пяць гадоў. Натуральна, што цяпер гэта не асабліва актуальна, але ніхто не ведае, што будзе праз 3-5 гадоў. І як такія паездкі могуць адгукнуцца ў будучыні, калі раптам нехта захоча з'ездзіць ва Украіну, а там высветліцца, што чалавек наведваў Крым.

Яшчэ адзін небяспечны момант такіх паездак хаваецца ў тым, што ў рэгіёне ідзе вайна, таму паездкі на тэрыторыю Крыма любым шляхам — гэта дадатковая рызыка.

Той факт, што некаторы бізнэс дазваляе сабе супрацоўнічаць з Крымам і робіць гэта без асаблівых засцярог, гаворыць аб тым, што механізм санкцый недасканалы. Кантроль за іх выкананнем, як відаць, таксама не надта пільны, асабліва, калі размова ідзе пра нейкіх дробных гульцоў. А этычныя нормы і рэпутацыя, як паказвае практыка, цікавяць далёка не ўсіх бізнэсоўцаў як сярод беларускіх кампаній, так і іх заходніх партнёраў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Бизнесмен
    02.07.2023
    Лавэ крутится, дело мутится. За деньги на все пойду.
  • Вася
    02.07.2023
    Пошью костюм с отливом - и в Ялту!
  • 100%
    02.07.2023
    Нияких "беларуских перавозчыкау" не павинна быць у Эуразвязе!!!! Хто дау дазвол???!!!

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў10

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?»14

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі16

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду5

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік ВІДЭА2

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн5

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе10

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы8

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў10

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць