Зніклую васьмігадовую дзяўчынку ў Быхаўскім раёне шукалі 300 чалавек
Здарэнне адбылося ў вёсцы Дунаек удзень у нядзелю. Разам са сваімі бабуляй і дзядулем яна пайшла ў лес, але ў нейкі момант знікла з поля зроку старэйшых сваякоў.

Фота: Міліцыя Магілёўшчыны
Заява аб знікненні паступіла ў Быхаўскі РАУС. У кароткія тэрміны да пошукаў было прыцягнута каля 300 чалавек: як супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама, ДАІ, байцы АМАП, вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС, МНС, а таксама добраахвотнікі, паведамляе «Міліцыя Магілёшчыны»

На шчасце, гэтым разам гісторыя скончылася добра: дзяўчынка самастойна выйшла з лесу ў суседнюю вёску, дзе яе заўважылі мясцовыя жыхары.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары