Свет1010

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе

Алексус Грынкевіч дадаў, што з дапамогай Украіне будуць дзейнічаць як мага хутчэй.

Алексус Грынкевіч. Фота: AP

У ЕС і ЗША ўсяго паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй, лічыць генерал ваенна-паветраных сіл ЗША Алексус Грынкевіч, вярхоўны галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе. Ён мяркуе, што Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін нанясуць удары па ЕС і Тайваню адначасова. Пры гэтым, кажа генерал, гэта можа адбыцца ў 2027 годзе, піша Bild.

Пра гэта Грынкевіч заявіў на сустрэчы вайскоўцаў і кіраўнікоў абароннай прамысловасці. Ён сказаў ім, што часу на падрыхтоўку мала і саюзнікам спатрэбіцца ўсё, што ёсць:

«Нам спатрэбіцца кожны асобны элемент абсталявання, увесь рыштунак і ўсе боепрыпасы, якія мы зможам атрымаць, каб быць гатовымі».

Паводле звестак Bild, у нямецкім урадзе таксама асцерагаюцца, што Расія можа неўзабаве атакаваць адну з малых дзяржаў усходняга флангу НАТА. Паколькі ЕС заяўляе публічна, што будзе па-сапраўднаму гатовы да абароны толькі да 2029 года, правакацыя з боку Пуціна, як лічыцца, магчымая раней, ужо пачынаючы з 2027 года.

Грынкевіч таксама абвясціў, што ў бліжэйшыя дні сустрэнецца з ваеннымі кіраўнікамі НАТА, каб абмеркаваць далейшую падтрымку Украіны, асабліва ў сферы СПА.

«Мы будзем дзейнічаць як мага хутчэй. […] Я не назаву ні рускім, ні каму-небудзь яшчэ дакладную колькасць узбраенняў, якія мы перакідваем, і калі гэта адбудзецца, але магу сказаць, што падрыхтоўка ідзе»», — сказаў генерал.

Каментары10

  • Сэнс
    20.07.2025
    Навошта ратаваць гэты канцлягер, сьмяецеся? Няхай згарыць у полымі дашчэнта, толькі цалкам зруйнаваўшы гэтую сыстэму магчыма будзе выбудаваць нешта пахожае на чалавечую дзяржаву.
  • 130369
    20.07.2025
    А спецслужбы нахера нужны? Почему за всё это время никто даже не пытался ликвидировать путина и компанию. Сколько жизней спасли бы.
  • Макс
    20.07.2025
    Як яны атакуюць калі з цяжкасцю з Украінай разбіраюцца. Прасоу́ванне па кіламетру на месяц і то не у́сюль. Невялічкі Вау́чанск год штурмуюць без асаблівага поспеху, Часау́ Яр пау́тары гады прайсці не могуць... Сучасная Расея гэта не СССР, а такі пау́ночны Пакістан з пантамі у́зроу́ню ЗША ці Кітаю

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць