Грамадства66

У Баранавічах 20 гадоў таму ставілі металічныя платы, «каб было прыгожа», цяпер з той жа мэтай іх зразаюць

У Баранавічах мясцовыя ўлады ў якасці штрафных санкцый зразаюць у некаторых месцах аднатыпныя агароджы, якія самі ў свой час цэнтралізавана і паставілі. Яны ўпэўненыя, што нядбайных гаспадароў, якія за гэтымі агароджамі не сачылі, такім чынам зробяць дбайнымі, піша мясцовая газета «Наш край».

Вуліца Першукевіча — адна з самых ажыўленых у Баранавічах. Яна звязвае горад з вакзалам Баранавічы-Палескія, па ёй жа кіроўцы выязджаюць на ўсходні праезд. Таму пра тое, каб паабапал гэтай вуліцы ўсё выглядала прыстойна, заўсёды балела галава ў мясцовага начальства. 

Каб вырашыць праблему, крыху менш за 20 гадоў таму на вуліцы Першукевіча паставілі аднолькавыя металічныя платы за кошт сродкаў гарадскога бюджэту. Але паставіць паставілі, ды не ўсе жыхары вуліцы гэтыя казённыя платы належным чынам даглядалі, і некаторыя з іх выглядаюць цяпер зусім непрэзентабельна.

Таму гэтым разам гарадскія ўлады ўключылі адваротны працэс: тую частку металічных платоў, якія аблезлі і нават заржавелі без гаспадарскай рукі, вырашылі дэмантаваць.

Цяпер якраз пачала рэалізоўвацца гэтая кампанія. Рабочыя «Баранавічырамбуда» зразаюць нефарбаваныя і заржавелыя агароджы, спадзеючыся, як піша «Наш край», што, «гледзячы на чужы горкі досвед, астатнія жыхары вуліцы возьмуцца за пэндзлі з фарбай, што дазволіць захаваць агароджы».

«Пакуль рабочыя з інструментамі не сталі зрэзаць агароджы ў іншых частках горада, ёсць час прыслухацца да голасу розуму і паспець прывесці свой плот у парадак. Ну а тым, каму шкада грошай на слоік фарбы, пара пачынаць прыцэньвацца да агароджаў, якія прыйдзецца ўсталёўваць ужо за свой кошт», — павучальна заканчвае дзяржаўнае СМІ свой рэпартаж.

Каментары6

  • Ъ
    20.07.2023
    За бюджетные деньги ставили, за бюджетные срезали... Итого двойная сумма за пустое место... Легко распоряжаться не своими деньгами
  • qwe
    20.07.2023
    За мяжой звычайна фарбуюць гарадскія службы і выстаўляюць рахунак нядбайным гаспадарам. Ды і ці лёгка людзям ва ўзросце адчышчаць старую фарбу?
  • не
    21.07.2023
    дык усё-ткі Баранавічы?
    не.
    не.
    і яшчэ раз не.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго43

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам85

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго43

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць