Грамадства11

Як сабраць дзіця ў школу з найменшай шкодай для яго здароўя

У гарадах Беларусі ўжо працуюць школьныя базары. Спецыялісты раяць, на што звярнуць увагу пры выбары школьных тавараў, каб не нашкодзіць дзіцяці.

Школьная форма School uniform

Па словах спецыялістаў упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, камплект усяго неабходнага для вучня малодшых класаў абыдзецца ў суму ад 370 да 1122 рублёў. А вось для школьніка старэйшых класаў сума істотна большая. Бацькам давядзецца патраціць ад 462 да 1392 рублёў.

Спецыялісты не гавораць, чаму такая істотная разбежка паміж мінімальнай і максімальнай лічбай. Хаця максімальная можа расці да бясконцасці, калі дазваляюць фінансы бацькоў.

Але нават калі ў вас фінансы неабмежаваныя, гэта не азначае, што можна набываць свайму школьніку ўсё, што душа пажадае. Спецыялісты у інтэрв'ю Kufar.by раяць звяртаць увагу на якасць і практычнасць рэчаў.

Адзенне

Так, пры набыцці адзення трэба ўважліва вывучыць склад тканіны. Пажадана, каб там было больш натуральных валокнаў. Бо дзеці нашмат фізічна актыўнейшыя за дарослых. Адпаведна і потавыдзяленне ў іх большае. Натуральныя тканіны лепш дыхаюць і паглынаюць вільгаць. А вось у вырабах з сінтэтычных тканін дзіця будзе больш пацець.

Па меркаванні спецыялістаў, найлепш калі тканіна для школьнай формы складаецца са змешаных валокнаў. Пры гэтым бавоўны або воўны ў ёй мусіць быць не меней за 40%.

Таксама ў склад павінна ўваходзіць віскоза. Яна дадае тканіне мяккасці і лёгкасці, добра рэгулюе цеплаабмен. Дадатак сінтэтычных валокнаў, такіх як эластан або поліэстр дазволяць вырабу добра сядзець (дзякуючы эластычнасці) на фігуры і павялічаць тэрмін носкі.

Абутак

Абутак пажадана выбіраць з натуральных складнікаў. Калі няма магчымасці набыць з натуральнай скуры, то лепш звярнуць увагу на мадэлі з камбінаваных матэрыялаў, у якіх верх выкананы са скуразамяняльніка, а натуральны матэрыял знаходзіцца ўсярэдзіне. Пры гэтым лепш за ўсё, каб замест шнуркоў у абутку для малодшых школьнікаў былі ліпучкі. Гэта дазволіць падагнаць яго пад дзіцячую ступню і ўлічваць рост нагі.

Каб пазбегнуць плоскаступнёвасці ў абутку, пажадана, каб быў невялікі каблук, жорсткі заднік і супінатар. Падэшва мусіць быць дастаткова гнуткай і добра амартызаваць. Пажадана, каб яна не слізгала па падлозе.

Дактары не раяць таксама выбіраць такі абутак як берцы, бо ў іх дрэнна працуе ступня, адмовіцца ад вастраносых мадэляў і вузкіх туфляў, бо яны будуць здушваць стопы і пальцы.

Спецыялісты таксама раяць выбіраць закрытыя або напалову закрытыя мадэлі, бо басаножкі або туфлі з адкрытым мыском, а таксама сандалі не могуць правільна фіксаваць ступню школьніка.

Рукзак

Па меркаванні спецыялістаў для пераноскі падручнікаў лепш за ўсё падыходзіць рукзак. У адрозненні ад сумкі ён не будзе нагружаць шкілет з аднаго боку, а размяркуе пагрузку на пазваночнік пароўну.

Пры выбары рукзака неабходна звярнуць увагу на лямкі. Яны мусяць быць шырокімі і рэгулявацца па вышыні. Частка рукзака, якая прылягае да спіны, мусіць быць адносна жорсткай і мець выступальны профіль, што стварае вентыляцыю паміж спінаю і задняй сценкай.

Для малодшых школьнікаў важна, каб спінка ў рукзаку была артапедычнай (эрганамічнай, анатамічнай). Гэта дапамагае размеркаваць нагрузку на плечы і паясніцу, а таксама падтрымліваць правільную паставу.

Для малодшых школьнікаў лепш падыдзе ранец. У адрозненні ад рукзаку ён мае жорсткі каркас і эрганамічную спінку. Замест маланкі ў яго выкарыстоўваецца крышка з зашпількаю.

Спецыялісты таксама раяць, каб у рукзакоў была зручная ручка, тады пры паездцы ў транспарце школьніку будзе камфортна трымаць яго ў руцэ, каб не перашкаджаць іншым.

Добра, калі рукзак мае трывалы ніз, які складаецца з некалькіх слаёў тканіны, або нават пластыкавы. У такім разе гэта перасцеражэ ад прамакання падручнікаў, калі рукзак паставіць на мокрае.

Варта таксама звярнуць увагу на наяўнасць на рукзаку або ранцы святлоадбівальных элементаў.

Школьныя прылады

Што тычыцца школьных прыладаў, то пажадана, каб яны былі з трывалых матэрыялаў і не мелі ніякіх дробных здымных частак, якія можна лёгка ўдыхнуць або праглынуць. Таксама пластык не мусіць мець выражанага паху, што сведчыць аб яго таксічнасці. Па магчымасці пры пакупцы варта звярнуць увагу на наяўнасць сертыфікатаў адпаведнасці і гігіенічных стандартаў.

Чытайце яшчэ:

Ад 370 да 1392 рублёў. Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу

Беларускае школьнае адзенне ахоўвае ад выпрамянення мабільных тэлефонаў

Школьную форму хочуць зрабіць з дзяржаўнай сімволікай

Дзяржстандарт забараніў продаж школьнага адзення вядомай гандлёвай маркі

Каментары1

  • Тупой Дима
    03.08.2023
    А что такое ребёнок и рюкзак , название статьи или книги в двух действиях как прямо балет "Ребёнок и рюкзак"

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход6

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж2

Анархісту Мікіту Дранцу дадалі год зняволення

Памочніца Ціханоўскай Ганна Златкоўская пакінула працу ў Офісе25

«Расія цісне на ЗША». Зяленскі раскрыў новыя тэрміны, пастаўленыя расіянамі для захопу Данбаса1

56‑гадовы расійскі яхтсмен вярнуўся з кругасветкі і запісаўся на фронт, каб распрацоўваць дроны. І загінуў у першым штурме18

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць