Грамадства66

«Праект новы, але сутнасць ранейшая». Сайт газеты «Прессбол» аднавіў працу пад іншай назвай

Спартыўная газета «Прессбол» у сваім тэлеграм-канале паведаміла, што вяртаецца ў інтэрнэт з новым адрасам. Цяпер матэрыялы выдання можна чытаць на resport.by. 

«Амаль два месяцы самае наведвальнае спартыўнае інтэрнэт-выданне краіны недаступнае. Так, мы не сядзелі склаўшы рукі. Мы перайшлі ў сацсеткі, каб працягваць распавядаць вам пра галоўныя падзеі беларускага і сусветнага спорту. Але прыйшла пара вярнуцца да звыклага фармату», — піша рэдакцыя «Прессбола» ў тэлеграме.

Праца пад новым адрасам прэзентуецца як часовая: «Будзем лічыць, што ў нашым доме рамонт, а пакуль прыйдзецца пажыць у іншым месцы».

Resport.by, маўляў, праект новы, але сутнасць ранейшая, бо на новым сайце будуць тыя ж навіны, аналітыка і статыстыка ад каманды «Прессбола».

Нагадаем, што 16 чэрвеня Міністэрства інфармацыі распаўсюдзіла заяву, што на падставе ведамаснага маніторынгу на прадмет «выканання нацыянальнага заканадаўства аб СМІ» заблакаваны сайт спартыўнага выдання «Прессбол». Пры гэтым прычына такога рашэння не называлася. Але пазней стала вядома, што рэдакцыя пацярпела за тое, што на сайце заставалася архіўнае фота футбаліста з «чорнага спіса» Мінспорту.

«Прессбол» — найстарэйшае незалежнае беларускае спартыўнае выданне з больш чым 30-гадовай гісторыяй. На фоне драматычных падзей 2020-га газета апублікавала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

Выразная грамадзянская пазіцыя стала падставай да кадравых ратацый, у выніку Беларуская федэрацыя футбола, як галоўны акцыянер, дамаглася змены галоўнага рэдактара на былога карэспандэнта дзяржаўнага тэлеканала АНТ Сяргея Лісічкіна. Нягледзячы на тое, што журналіст не меў досведу адміністрацыйнай працы, рашэнне ўхвалілі ў абыход рэдакцыйнага калектыву.

У выніку тады практычна ўсе вядучыя супрацоўнікі пакінулі «Прессбол» на знак пратэсту супраць «захопу выдання».

Тыя ж журналісты, што засталіся працаваць у выданні, свядома прынялі рашэнне, як выказаўся адзін з яго заснавальнікаў Юрый Арлоў, «затупіцца», дыстанцыяваўшыся ад грамадска-палітычнай тэматыкі і засяродзіўшыся на асвятленні ўласна спартыўных навін з нейтральнай пазіцыі. Але, як паказала жыццё, у цяперашніх умовах гэта ўсё адно не ратуе ад рэпрэсіўных захадаў з боку дзяржавы, для якой проста нейтральнасці і апалітычнасці ўжо недастаткова.

Каментары6

  • Улад
    04.08.2023
    Добрая навіна!
  • Юзік
    04.08.2023
    Працаваў у ПБ 8 гадоў. Але пасля 2020га нават не жадаю чуць гэтую назву.
    Арлоў-дырэктар зліў канчаткова гэты ў свае часы вельмі круты праект.
    Лепшыя журналісты сышлі, засталіся толькі пасярэднасці да алкаголікі.
    R.I.P.
  • Roy Kent
    05.08.2023
    Što budzie z forumami na presbole?

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным106

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць