Фотамастаку Анатолю Клешчуку было 65 гадоў. Вядома, што апошнія некалькі гадоў ён меў анкалагічную хваробу. Пра ягоную смерць паведамляе «Радыё Свабода» на падставе інфармацыі ад былых калег фотамастака.

Анатоль Кляшчук нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 годзе на Случчыне. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Быў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда».
Таксама Кляшчук быў адным з заснавальнікаў і сябрам Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, аўтарам шэрага фотаальбомаў і праектаў.
Аўтар фотавыстаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Палацы Нацый у Жэневе і ў будынку Еўрапарламента.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары