Грамадства33

«Можа выклікаць зайздрасць у бывалых вязняў». У палітвязня Дзяніса Івашына забралі два ружанцы 

Пра тое, што некалькі ружанцаў у палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына забралі, стала вядома ў жніўні.

Дзяніс Івашын

Аказалася, два ружанцы забралі ў турме №1 Гродна. Першы забралі падчас ператрусу ў камеры — без тлумачэнняў, паведамляе тэлеграм-канал «Право імеют».

Дзяніс паскардзіўся на гэта і запатрабаваў вярнуць яго. 

«Пасля скаргі Дзяніса і патрабавання вярнуць яму рэч дзеля малітваў турэмны псіхолаг няўцямна мармытаў нешта пра тое, што гэтая рэч падобная да той, якой карыстаюцца бывалыя «зэкі», што наяўнасць ружанца ў Дзяніса можа выклікаць… зайздрасць у іншых вязняў, што можа справакаваць канфлікты. Цікава, а для чаго тады існуюць розныя псіхолагі ды ахоўнікі ў такіх установах? Выглядае, што пытанне ёсць рытарычным, а адгаворкі адміністрацыі турмы №1 — смешнымі», — напісала жонка палітзняволенага Вольга Івашына.

Ружанец вярнулі сям’і пасля пераводу Дзяніса ў Магілёў. Але Івашын зноў вярнуўся ў Гродна, каб пачуць рашэнне Вярхоўнага суда па яго апеляцыйнай скарзе. Тады канваіры этапу забралі ў яго другі ружанец. Яго не вярнулі нават блізкім. Лёс яго невядомы.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. У жніўні 2022 года яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». 

Каментары3

  • No
    05.09.2023
    Як жа гэта дробязна і мярзотна - адабраць  у палоннага такую дробязь.
    Чаму бедарускія "псіхолагі" такія тупыя?
    Успомніце "псіхолага" бягухі Ціманоўскай. Якую бздуру ён ляпятаў
  • mikola
    05.09.2023
    idyioty...
  • ружанцы
    05.09.2023
    значыць і выклікалі ў кагосьці зайздрасць. раз прыкарманілі

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць