Здарэнні22

У Баварыі фокусам з беларускімі рублямі хацелі развесці паліцэйскага. Але той аказаўся падкаваным

Вартавы парадку быў знаёмы з такой схемай махлярства і ведаў, што банкноты амаль нічога не каштуюць.

Фота: newauction.ru

У нямецкай зямлі Баварыя двое жыхароў Усходняй Еўропы выбралі няправільную «ахвяру», каб пракруціць вядомы фокус з абменам беларускіх банкнот старога ўзору, піша сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на выданне neumarktonline.de.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю на тэрыторыі грамады Лаўтэрхофен у акрузе Верхні Пфальц.

Двое ўсходнееўрапейцаў ва ўзросце 48 і 50 гадоў знакамі спынілі аўтамабіль і папрасілі кіроўцу абмяняць ім купюры на амаль 190 еўра. Патлумачылі яны такую неабходнасць тым, што тэрмінова трэба заправіць машыну палівам, а ў іх з сабой, на жаль, толькі беларуская валюта.

Аднак кіроўцам аказаўся паліцэйскі, які ехаў у непрацоўны час у цывільным па сваіх справах. Вартавы парадку быў знаёмы з такой схемай махлярства і ведаў, што банкноты амаль нічога не каштуюць. Спроба падману таму не адбылася, а грошы канфіскавалі.

У Нямеччыне ашуканцы часта выкарыстоўваюць беларускія рублі, выведзеныя з абарачэння ў выніку дэнамінацыі 2016 года, для абмену на буйныя сумы еўра. Звычайна адбываецца гэта на другарадных трасах, і правапарушальнікі робяць выгляд, што трапілі ў бязвыхадную сітуацыю.

Прычым купюры старога ўзору выдаюцца за балгарскія левы.

Каментары2

  • Фрэнки Зэ Ивнинг
    16.09.2023
    Это инвестиции беларуской оппозиции в европейскую экономику
  • Саламон
    17.09.2023
    Фрэнки Зэ Ивнинг, ну канешне, гэта ж апазіцыя зрабіла каб старыя рублі каштавалі меньш чым папера, на якой яны надрукаваныя

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць