Грамадства33

«У год збіраю ад 5 да 10 тон». Патомны пчаляр расказаў пра выдаткі прафесіі і чаму сярод пчаляроў амаль не бывае махляроў

Аляксандр Таўкач з Ваўкавыска — не проста пчаляр, а захавальнік традыцый, майстар сваёй справы і чалавек, які чэрпае энергію проста ад прыроды. «Ад пчол зараджаешся энергіяй», — сцвярджае Аляксандр Уладзіміравіч, дзелячыся з «Газетай Слонімскай» сваім запалам і ведамі пра свет пчалярства, яго цяжкасці і радасці.

Пчаляр Аляксандр Таўкач

Таўкач захапляецца пчалярствам з сямі гадоў, і ў гэтай галіне ён сапраўдны прафесіянал. Аляксандр Уладзіміравіч паспяхова скончыў вучылішча пчаляроў у Малой Бераставіцы, пасля чаго стаў студэнтам зоаінжынернага факультэта сельскагаспадарчай акадэміі ў Кіеве, выбраўшы спецыялізацыю пчалярства. Ужо 63 гады ён прысвяціў гэтаму любімаму занятку.

— Як вы сталі пчаляром і што вас прыцягнула да гэтай прафесіі?

— Я стаў пчаляром невыпадкова, гэта спадчынны занятак: пчоламі захапляліся мой дзед і прадзед. Калі я пачаў сур'ёзна займацца пчалярствам, мне дапамагалі і бацька, і маці, а таксама жонка аказвае значную падтрымку. Мой сын у Брэсце адкрыў павільён, дзе гандлюе прадукцыяй пчалярства. Мне падабаецца працаваць на прыродзе, на свежым паветры, дзе ціха і дзе адчуваеш сябе спакойным.

— Што, на вашу думку, самае дзіўнае і цікавае ў працы з пчоламі?

— Праца з пчоламі добра супакойвае нервовую сістэму, больш за тое, ад пчол зараджаешся энергіяй. Калі бачыш, як яны працуюць, не дазволіш сабе ленавацца.

Цяпер у мяне вялікая гаспадарка — 150 пчоласем'яў, тры перасоўныя платформы і тры стацыянарныя пчальнікі.

— З якімі асноўнымі цяжкасцямі і праблемамі сутыкаюцца пчаляры?

— Цяпер перыяд рэалізацыі атрыманай прадукцыі становіцца ўсё больш складанай задачай. Пасля нядаўняга з'яўлення міралюбных парод пчол пчалярствам пачалі займацца многія. Калі раней большая частка пчалаводнай прадукцыі размяркоўвалася сярод сяброў і знаёмых, то цяпер, куды б вы ні звярнуліся, у кожнага знойдзецца кум, брат або сват, якія займаюцца пчоламі і гатовыя аддаць мёд бясплатна. А аптовы рынак у Беларусі практычна перастаў працаваць.

— І як даўно назіраецца такая тэндэнцыя?

— Гэтая тэндэнцыя апошніх трох гадоў, якія аказаліся надзвычай ураджайнымі на мёд дзякуючы спрыяльнаму надвор'ю. Такога яшчэ не было, каб тры гады запар умовы былі такія спрыяльныя. Звычайна пасля добрага года ідуць адзін ці два менш удалыя.

— Якія віды мёду і іншыя прадукты пчалярства вы вырабляеце?

— Акрамя мёду, я займаюся зборам кветкавага пылку і з'яўляюся адным з найбуйнейшых вытворцаў гэтага прадукту, збіраючы да 400 кг. Таксама ў мяне ёсць пярга і праполіс.

Раней яшчэ адной крыніцай даходу быў продаж пчолапакетаў, але з-за змен на знешнім рынку гэты артыкул прыбытку практычна знік.

Што тычыцца мёду, то я вырабляю ўсе класічныя гатункі. Першым ідзе майскі мёд. Аснову гэтага мёду складаюць вярба, дзьмухавец, рапс, глог, акацыя. Аднак з-за рапсу майскі мёд хутка крышталізуецца і становіцца белым, што зніжае на яго попыт сярод купцоў.

Пасля збору майскага мёду пчолы перамяшчаюцца ў лес, дзе збіраюць мёд з малін, крушыны, брусніц, чарніц. Затым яны пераходзяць на грэчку і ліпу, дзякуючы чаму я атрымліваю монамёд — грэчкавы і ліпавы. У апошні перыяд сезона пчолы працуюць на верасе і сумніку ў лясных зарасніках. Аднак з-за засушлівасці апошніх гадоў у жніўні-верасні верас слаба цвіце, і пчолы ў асноўным збіраюць мёд з сумніку і, калі пашанцуе, з чырвонай канюшыны. Гэты мёд доўга застаецца вадкім, не крышталізуецца.

Унучка Аляксандра Уладзіміравіча Алінка — будучая пчалярка

— Аляксандр Уладзіміравіч, а якому мёду вы аддаяце перавагу?

— У мяне спадчынны пчальнік знаходзіцца ў вёсцы Стары Дворац, там захавалася панская алея, дзе расце 500 ліп, якім больш за сто гадоў. У гэтых месцах маё дзяцінства прайшло, таму мёд са Старога Дворца ў мяне самы любімы.

— Колькі ў год вы збіраеце мёду?

— Ад 5 да 10 тон.

— Як адрозніць падроблены мёд ад натуральнага?

— Мне часта задаюць такое пытанне, на якое я адказваю наступным чынам: калі вы набываеце мёд на рынку або кірмашы ў прадаўца, які дае свае кантактныя звесткі, то такому прадукту можна давяраць.

Абапіраючыся на ўласны досвед, магу сцвярджаць, што пераважная большасць пчаляроў, больш за 90 працэнтаў, не займаюцца махінацыямі. У прыродзе нектару дастаткова, а таму марнаваць грошы на куплю цукру і займацца яго перапрацоўкай — гэта не толькі працаёмка, але і эканамічна немэтазгодна, улічваючы нізкі кошт мёду і высокі — цукру.

Каментары3

  • Дзядзька ў Вільні
    29.09.2023
    Каб сярод пчаляроў амаль не было махляроў, "Наша Ніва" (і іншыя выданні) не друкавалі'б парады, як адрозніць натуральны мёд ад падробнага.
  • Пошел вон, пчеловод
    30.09.2023
    Пчеловод, иди гуляй, Вася
  • Прок
    30.09.2023
    Некоторым пчеловодам по рукам надавать за их золотарник, разсеяли а он хуже борщевика!! Опасный инвазивный вид!!

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць