Грамадства

Былы журналіст Сяргей Гардзіевіч на волі, але ў яго забралі сродкі сувязі

Былы палітзняволены журналіст з Драгічына выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сяргей Гардзіевіч. Фота: БАЖ

Як паведамлялася раней, Гардзіевіча затрымалі на памежным пераходзе «Брэст» 14 верасня, калі ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь, нагадвае БАЖ.

Былы карэспандэнт інфармацыйнага сайта «Першы рэгіён» стала жыве ў Беларусі і выязджаў у Польшчу па асабістых справах.

Падчас вяртання на радзіму ў Сяргея Гардзіевіча на мяжы сілавікі запатрабавалі для праверкі тэлефон. У выніку на яго склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагодай таму сталі рэпосты публікацый ў сацыяльных сетках, зробленыя яшчэ ў 2020 годзе.

Ноч пасля затрымання Гардзіевіч правёў у ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго яго перавезлі ў Драгічын. Адміністрацыйная справа разглядалася 15 верасня ў судзе Драгічынскага раёна. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні правапарушэння паводле арт. 19.11 КаАП і пакаралі арыштам на 15 сутак.

Адбыўшы гэты тэрмін, Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю, але без сродкаў сувязі. Тэлефон і іншую тэхніку ў яго забралі падчас затрымання.

Напрыканцы кастрычніка 2022 года экс-журналіст вызваліўся з папраўчай калоніі № 17 у Шклове, дзе правёў 1,5 года зняволення па крымінальнай справе.

2 жніўня 2021 года суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч прызнаў Сяргея Гардзіевіча вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў:

  1. Абраза прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК),
  2. Распаўсюд загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачаванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК),
  3. Публічная абраза Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў45

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць