Свет

Губернатар Каліфорніі змякчыў смяротнае пакаранне ўсім 548 асуджаным на смерць у штаце

У Каліфорніі сядзіць чвэрць усіх прысуджаных да вышэйшай меры пакарання. Гэвін Ньюсам назваў смяротнае пакаранне маральна непрымальным.

Гэвін Ньюсам. Фота: Apu Gomes/Getty Images

Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам змякчыў прысуды ўсім 548 зняволеным, якія знаходзіліся ў камеры смяротнікаў штата, назваўшы смяротнае пакаранне «маральна непрымальным», піша Bloomberg.

У Каліфорніі ўтрымліваецца найбольшая ў ЗША колькасць асуджаных да смяротнага пакарання — каля чвэрці ад іх агульнай колькасці. Пры гэтым апошняя пакаранне смерцю ў штаце адбылося два дзесяцігоддзі таму.

Пасля ўступлення на пасаду ў 2019 годзе Ньюсам увёў мараторый на выкананне смяротных прысудаў, а цяпер змякчыў іх усім асуджаным.

«Я прымаю гэтае рашэнне, таму што цвёрда перакананы: забойства, санкцыянаванае дзяржавай, несумяшчальнае з каштоўнасцямі Каліфорніі, падрывае асновы нашай прававой сістэмы і прыніжае кожнага з нас», — заявіў Ньюсам.

Асуджаным на смяротнае пакаранне замянілі прысуды на пажыццёвае зняволенне без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Пры гэтым Ньюсам прызнаў, што яго рашэнне супярэчыць пазіцыі выбаршчыкаў штата, якія выступаюць за смяротнае пакаранне. Акрамя таго, гэтае рашэнне можа запатрабаваць разгляду ў Вярхоўным судзе штата.

Змякчэнне прысудаў стала адным з апошніх рашэнняў Ньюсама на пасадзе губернатара. У студзені яго зменіць Ксаўер Бесера.

Сам прадстаўнік дэмакратаў Ньюсам заявіў, што разглядае магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2028 года, але канчатковага рашэння пакуль не прыняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць