Брытанскага актора і коміка Расэла Брэнда прызналі вінаватым па чатырох эпізодах сэксуальных злачынстваў. Прысяжныя Каралеўскага суда ў лонданскім раёне Саўтварк прызналі 51‑гадовага артыста вінаватым у адным выпадку згвалтавання і трох выпадках сэксуальнага гвалту, піша Бі-бі-сі.

Усяго Брэнду выстаўлялі абвінавачанні па сямі эпізодах злачынстваў супраць шасці жанчын. Паводле абвінавачання, яны адбыліся ў перыяд з 1999 да 2009 года, калі актор актыўна будаваў кар'еру ў брытанскім шоу-бізнэсе.
Увагу паліцыі да Брэнда прыцягнула журналісцкае расследаванне, праведзенае ў 2023 годзе газетамі The Times і Sunday Times сумесна з тэлеканалам Channel 4.
Падчас абвяшчэння рашэння суддзя заявіў, што прызнанне вінаватым у шэрагу злачынстваў, у тым ліку згвалтаванні, азначае непазбежнасць працяглага турэмнага пакарання. Суд пастанавіў узяць актора пад варту. Канчатковы прысуд, як чакаецца, будзе вынесены ў панядзелак, 9 лістапада.
Сам Брэнд адхіляе ўсе абвінавачанні і настойвае на сваёй невінаватасці.
Судовы працэс пачаўся 12 кастрычніка. Прысяжныя заслухалі паказанні жанчын, якія заявілі пра злачынствы, сведак і дзеянні самога акцёра. Пракурор назваў Брэнда сэксуальным драпежнікам, сцвярджаючы, што яго імкненне да сэксуальных кантактаў было празмерным і неразборлівым.
28 кастрычніка Брэнд выступіў перад прысяжнымі. Ён заявіў, што абвінавачанні сталі для яго глыбока траўматычным выпрабаваннем і разбуральна паўплывалі на яго жыццё. Акцёр таксама падкрэсліў, што лічыць згоду абавязковай умовай сексуальных адносін. Ягоны адвакат у заключнай прамове заявіў, што абвінавачанне не падало доказаў таго, што ягоны падабаронны з'яўляецца чалавекам, які здзяйсняе згвалтаванні і лічыць такія паводзіны нармальнымі.
Паводле паведамленняў журналістаў, падчас абвяшчэння рашэння аб прызнанні вінаватым Брэнд сядзеў нерухома і не праяўляў эмоцый.
Акрамя таго, супраць акцёра пачалося новае расследаванне ў сувязі з абвінавачаннямі ў згвалтаванні, якія нядаўна выставілі яшчэ дзве жанчыны. Паліцыя ўжо апытвала Брэнда ў сувязі з гэтымі заявамі. Матэрыялы па абодвух выпадках перададзеныя ў Каралеўскую пракуратуру Вялікабрытаніі. Следчыя працягваюць супрацоўнічаць з пракурорамі.
Расэл Брэнд вядомы ролямі ў рамантычнай камедыі «У пралёце» і фільме «Уцёкі з Вегаса», а таксама агучваннем персанажаў мультфільмаў «Гадкі я» і «Гадкі я 2». У 2010—2012 гадах ён быў жанаты з амерыканскай спявачкай Кэці Пэры.
У апошнія гады Брэнд вядзе ўласны канал на YouTube, дзе, сярод іншага, распаўсюджвае розныя канспіралагічныя тэорыі. Журналісцкае расследаванне, якое прыцягнула ўвагу паліцыі, ён таксама называў змовай.
Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць
Рэпер Пі Дзідзі купіў сабе раскошнае жыццё ў турме: прыслуга з вязняў, каньяк ад аховы і прагляд фільмаў пра ўласнае падзенне
Харві Вайнштэйна асудзілі яшчэ на 15 гадоў турмы за сэксуальны напад на асістэнтку
Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары