Грамадства33

Статкевіча за апошнія пяць месяцаў пяць разоў кідалі ў ШІЗА

Мікалая Статкевіча менш чым за паўгода пяць разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Яго жонка Марына Адамовіч атрымала ліст ад кіраўніцтва калоніі.

Мікола Статкевіч. Фота: «Наша Ніва»

У адказе з калоніі гаворыцца, што да палітзняволенага з 10 мая 2023 года прымянялі спагнанні дзевяць разоў.

Нібыта за «невыкананне законных патрабаванняў адміністрацыі папраўчай установы» і іншыя «парушэнні» палітвязня пазбавілі спатканняў, пасылак і лістоў. Яго пяць разоў штомесяц кідалі ў штрафны ізалятар.

Палітык Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года. Праз паўтара года ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі асобага рэжыму. Пакаранне адбывае ў Глыбокім. Ад сярэдзіны лютага ад яго няма вестак.

Каментары3

  • mikola
    22.10.2023
    var*jaty...
  • Мужык! Герой Беларусі!
    22.10.2023
    Ніколі не паступаўся інтарэсамі беларусаў! З 80-90 кіраваў барацьбой за свабоду!
    Лепшы! Дзякуй, Мікола! Мы працягваем нашую справу!
  • valentin
    28.10.2023
    калі чалавек незаконна ўтрымліваецца і ўсе пра гэта ведаюць, ці можа быць пакаранне за "невыкананне законных патрабаванняў"? Чарговая лухта ад бульбянога лася і Ко. 

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?11

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?11

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць