Па матывах культавага серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» здымуць рэаліці-шоу
Праект будзе называцца «Ці застаўся яшчэ сэкс у вялікім горадзе».

Сюжэт просты: чатыры сяброўкі ўзростам ад 50 гадоў будуць жыць у вялікім загарадным доме, куды будуць запрашаць на спатканні патэнцыйных партнёраў і абмяркоўваць інтымныя тэмы паміж сабой.
«Яны будуць фліртаваць з багатымі хлопцамі і мужчынамі сваёй мары. Але хто ж насамрэч скрадзе іх сэрца і ці змогуць нашыя дамы вярнуць сэкс у горад?» — гаворыцца ў сінапсісе шоу.
Каментары