Грамадства

Прысуд удзельнікам Tor Band пакінулі без зменаў

Удзельнікі гурта Tor Band абскардзілі свой вырак, аднак суд пакінуў яго без зменаў. Такім чынам, прысуд уступіў у законную сілу, паведаміла Гомельскае ТБ, зазначыўшы што музыкаў асудзілі «за песні».

Удзельнікаў гурту Tor Band затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Летась 14 кастрычніка ў Гомелі ў закрытым рэжыме над музыкамі пачаўся суд, нагадвае «Радыё Свабода».

31 кастрычніка 2023 года абвінавачаным агучылі вырак. Дзмітрый Галавач атрымаў 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Андрэю Ярэмчыку прысудзілі 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.

Прысуд ім вынес суддзя Гомельскага абласнога суда Сяргей Салоўскі. Абвінаваўцамі былі прадстаўнікі пракуратуры Ларыса Кучынская і Іван Мончанка.

@nashaniva У Мінску затрымалі афіцэра КДБ, які быў за народ #беларусь #навіныбеларусі #навіны #нашаніва #новостибеларуси #беларусь #минск #новостиминск #беларусьновости #щучин #шчучыншчына #гродно #лида ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць