Нерухомасць1717

У цэнтры Мінска прапануецца вельмі дзіўная кватэра. Там адзін унітаз проста на кухні, другі — у шафе

І наогул там усё вельмі дзіўнае.

На дошцы аб'яў аб здачы нерухомасці ў Мінску ёсць унікальная прапанова. Здаецца аднапакаёвая кватэра з дзвюма прыбіральнямі. Прычым адзін унітаз знаходзіцца проста на кухні, побач з плітой, а другі — у шафе, піша Blizko.by.

Кватэра размешчана недалёка ад плошчы Перамогі па адрасе вуліца Платонава, 3. Такі адрас указаны тэкстам, і гэты ж дом пазначаны на карце. Аднак дакладна вядома, што гэта не жылы дом, а будынак гаспадарчага альбо вытворчага прызначэння.

Таксама пазначана, што гэта цагляны 5-павярховы дом, але ў тым раёне такіх няма зусім. Найбліжэйшая жылая цагляная пяціпавярхоўка на Платонава — гэта дамы 31 і 33, бліжэйшыя да вуліцы Гікала. Так што адрас у аб'яве няправільны.

Аднапакаёўка на трэцім паверсе агульнай плошчай 33,6 квадратнага метра мае жылую плошчу 18,9 кв. м і кухню плошчай 6 кв. м.

Зрэшты, тут пытанне, што лічыць кухняй: тое памяшканне, дзе стаіць пліта, а побач з ёй — умантаваны ў падлогу ўнітаз, ці тое памяшканне, дзе ракавіна і грыль-печ, а побач — шафа, праз якую адкрываецца доступ да яшчэ адной прыбіральні.

Мяркуючы са здымкаў, абедзве прыбіральні аснашчаны даволі свежай сантэхнікай з сучаснымі падводкамі і, мабыць, абедзве ж выкарыстоўваюцца. Санвузел, як сказана ў аб'яве, раздзельны.

У кватэры вельмі шмат дываноў, і нават балкон абабіты дыванамі, у тым ліку куфар для захоўвання бульбы.

Хоць кватэра знаходзіцца на 3-м паверсе, з боку пакоя на вокнах стаяць краты.

Адзначаецца, што ў кватэры выкананы касметычны рамонт і ёсць Wi-Fi.

Кватэру ахвотна здадуць студэнтам, сямейным парам, рабочым, жыхарам з жывёламі за 681 рубель у месяц (або прыкладна 215 даляраў).

Каментары17

  • Цім
    27.01.2024
    Можна музей зрабіць. Інтурыстаў прыводзіць.
  • дочка Максима Дизайнера
    27.01.2024
    ну. как (ой) как (ой) гріццо - кожнаму сваё)
    https://vg-saveliev.livejournal.com/561331.html
  • дочка Максима Дизайнера
    27.01.2024
    на Платонава?
    гэна можа кватэрка мамы майго аднагрупніка? памятаецца, ён з цвяточкамі на экзамен неяк прышоў... прэпад была рада, уся прам расьцьвяла і паставіла яму канечне найлепшую адзнаку... а потым мы даведаліся, што цвяточкі ён з клумбы па дарозе сар ваў . . .

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць