Грамадства22

Начальнікам Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу прызначылі экс-суддзю 

Лукашэнка знайшоў працу намесніку старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыю Міцкевічу, які не будзе балатавацца ў новы склад ніжняй палаты. Яму прыдумалі новую пасаду — начальнік Сакратарыята «Усебеларускага народнага сходу».

Валерый Міцкевіч. Фота: БелТА

Лукашэнка чарговы раз нагнаў туману на будучыню.

«Я прыцягваю ўсіх дасведчаных людзей, каб у гэты складаны перыяд нам дзесьці не здзейсніць памылкі. Напэўна, сам адчуваеш, што ідзе такая перабудова, пертурбацыя органаў улады ў сувязі з наданнем Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйных паўнамоцтваў — становіцца канстытуцыйным органам. І, вядома, трэба гэтыя гады (год-два, можа, тры) са з'яўленнем УНС і пэўных сур'ёзных уладных канстытуцыйных паўнамоцтваў, нам бы ў гэты час не стварыць нейкі хаос ва ўладзе. Таму што сам ведаеш, хаос ва ўладзе — імгненна пераносіцца гэта ў грамадства», — сказаў ён.

Да працы ў Палаце прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч быў намеснікам міністра юстыцыі, затым на працягу дзесяці гадоў намеснікам кіраўнікоў адміністрацыі Лукашэнкі.

Але перад тым, як прыйсці ў Мінюст, быў суддзёй народнага суда Мінскага раёна і горада Заслаўя, затым старшынёй суда Мінскага раёна і горада Заслаўя.

Чакаецца, што склад УНС будзе сфарміраваны ў красавіку.

Каментары2

  • Вайсковец
    02.02.2024
    Міцкевіч і здраднікам....Мусіць ніякі ён не Міцкевіч. Прозвішча ўмянілі якія Івановы.
  • Беларусь будзе вольнай!
    02.02.2024
    Таму што сам ведаеш, хаос ва ўладзе — імгненна пераносіцца гэта ў грамадства

    Лукашэнка баіцца, што калі пахне смажаным, чынушы яму здрадзяць? Абавязкова здрадзяць, і самі ж трыбунал хутка зладзяць, і сведчанні ў ім дадуць, і зробяць ўсё, каб падсудны хутчэй замаўчаў. Як гэта адбылося з Чаўшэску.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць