Грамадства2828

У Беларусі могуць вярнуць артыкул за дармаедства

Тых, хто не хоча працаваць, будуць караць. Такая прапанова прагучала з боку міліцыі.

Масавая акцыя супраць указу аб дармаедах у Мінску ў лютым 2017 года. Фота: «Наша Ніва»

— Што ў гэтым было дрэннага — законным шляхам прымусіць людзей працаваць, прыносіць карысць у першую чаргу сабе і сваёй сям'і, а па-другое, — грамадству? Каб меліся сродкі да існавання. А не так, як некаторыя цяпер: скраў, выпіў, сеў, скраў, выпіў, сеў. За чатыры гады — пяць судзімасцяў. І такія выпадкі бываюць, — распавёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў на прэс-канферэнцыі 1 лютага.

Такую прапанову органы ўнутраных спраў плануюць накіраваць у заканадаўчы орган, які сфармуецца пасля выбараў дэпутатаў, а таксама агучыць на Усебеларускім народным сходзе, піша «Вячэрні Гродна».

Унесці ў адміністрацыйны кодэкс артыкул аб дармаедстве, па якім непрацуючых беларусаў можна будзе прыцягваць да адказнасці, Міністэрства ўнутраных спраў прапаноўвала яшчэ ў 2015 годзе. Тады гаворка ішла пра тое, каб штрафаваць паўналетніх працаздольных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і больш за 6 месяцаў на працягу года ўхіляюцца ад выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. Для злосных ухілістаў прадугледжвалі арышт з прымусовым накіраваннем на працу.

У лютым і сакавіку 2017 года ў розных гарадах краіны прайшлі масавыя пратэсты супраць закона, якія ўдалося задушыць толькі прэвентыўнымі рэпрэсіямі. Лукашэнка ў выніку адмяніў закон.

Зараз жа заканадаўствам не вызначана паняцце «дармаедства». Існуе іншае — не занятыя ў эканоміцы працаздольныя асобы. Гэтыя людзі аплачваюць некаторыя камунальныя паслугі па поўным кошце.

У СССР існавала сістэма мер па барацьбе з дармаедствам. Крымінальнымі кодэксамі саюзных рэспублік была прадугледжана адказнасць (у БССР — артыкул 204) за занятак бадзяжніцтвам або жабраваннем альбо вядзенне іншага паразітычнага ладу жыцця з максімальным пакараннем — адзін год пазбаўлення волі.

Каментары28

  • Пецька
    03.02.2024
    Так "дармаедамі" аб'явяць тых, хто ў Польшчы. Хто мам прыехаў і сам на сябе настукаў, што, маўляў, мае польскае внж.
  • Ага
    03.02.2024
    — Што ў гэтым было дрэннага — законным шляхам прымусіць людзей працаваць, — распавёў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў з заробкам 9 тысяч беларускіх рублёў, які ніколі ў жыцці не працаваў, а сядзіць і працірае стул у аблвыканкаме.
  • Кветачак больш не будзе
    03.02.2024
    Kotya, в 2017 тоже думали, что никто не выйдет. Однако вышли по всей стране.
    А сейчас немного по-другому всё будет. Без цветочков.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць