Здарэнні

Падлеткі ў Бялынічах праехаліся на даху «Жыгулёў» і здабылі сабе праблемы

У райцэнтры Бялынічы на Магілёўшчыне трое падлеткаў ва ўзросце 16 і 17 гадоў трапілі ў поле бачання мясцовай ДАІ, калі самі выставілі ў інтэрнэт ролік з запісам, як яны катаюцца на машыне, залезшы на яе дах.

Скрыншот з відэа

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, 17-гадовы хлопец размясціў у інтэрнэце ролік, у якім ён сядзіць за рулём «Жыгулёў» падчас іх руху. А на даху машыны ў гэты час сядзяць яшчэ два хлопцы па 16 і 17 гадоў.

Пабачыўшы гэты ролік, аўтаінспектары прыцягнулі хлопцаў да адміністрацыйнай адказнасці: кіроўцу — за язду без правоў, а яго сяброў — за знаходжанне падчас руху аўтамабіля па-за салонам.

Матэрыялы справы адправілі ў камісію па справах непаўналетніх, а аўтамабіль — на спецыяльную стаянку. Каму ён належыць, не паведамляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць