Вайна11

Расія ўначы атакавала Кіеў ракетамі «Кінжал». Ёсць пацярпелыя

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў пра 10 пацярпелых.

Фота: УНІАН

Кіеў падвергнуўся ракетнай атацы з боку Расіі. А 5.00 паветраныя сілы УСУ паведамілі аб пусках гіпергукавых ракет Х-47 М2 «Кінжал» у напрамку ўкраінскай сталіцы.

Раней паступіла інфармацыя аб тым, што ўначы з аэрадрома Аленевая ў Мурманскай вобласці вылецелі 9 расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95, якія, здзейсніўшы манеўр у раёне пускавых межаў, выпусцілі ў кірунку Украіны крылатыя ракеты, піша Deutsche Welle.

У 5.06 стала вядома аб паўторных пусках ракет «Кінжал» у напрамку Кіева. У 5.11 паветраныя сілы ВСУ паведамілі аб адбоі паветранай трывогі.

Наступствы ракетнага абстрэлу Кіева

У Святошынскім раёне Кіева абломкі ракеты ўпалі на будынак дзіцячага садка і жылы дом, у Шаўчэнкаўскім раёне загарэліся аўтамабілі, паведаміў мэр горада Віталь Клічко. У Падольскім раёне абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыю як мінімум двух прадпрыемстваў.

Акрамя таго стала вядома аб трапленні абломкаў ракеты ў трансфарматарную падстанцыю і двухпавярховае нежылое памяшканне ў Падольскім раёне. У тым жа раёне ўзнік пажар на даху жылога дома. У Святошынскім раёне, папярэдне ў жылым доме, ударнай хваляй выбітыя вокны.

Клічко ў 5.45 напісаў, што вядома аб чатырох пацярпелых —жанчыне ў Святошынскім раёне і трох іншых гараджанах — у Шаўчэнкаўскім. Крыху пазней мэр паведаміў ужо аб дзесяці пацярпелых кіяўлянах.

Каментары1

  • Андрусь
    21.03.2024
    Хай павыздыхаюць усе расійцы, датычныя да ракетных атакаў па Украіне, на чале з путлерам. 

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць