Вайна

ААН: Расійскія вайскоўцы забілі ўзімку мінімум 32 украінскіх ваеннапалонных

Назіральнікі распавялі, што правялі інтэрв'ю з 60 украінцамі, якія вярнуліся з расійскага палону, і ўсе яны казалі пра катаванні, якія ўжываюцца да іх.

Забойства год таму ўкраінскага вайскоўца, грамадзяніна Малдовы Аляксандра Маціеўскага пасля словаў «Слава Украіне!» атрымала вялікі рэзананс. Фота: Укрінформ

Расійскія вайскоўцы забілі мінімум 32 украінскіх палонных са снежня 2023 года да лютага 2024 года, вынікае з дакладу маніторынгавай місіі ААН у правах чалавека ва Украіне (ММПЧУ), піша «Новая газета Еўропа».

Назіральнікі распавялі, што правялі інтэрв'ю з 60 украінцамі, якія вярнуліся з расійскага палону, і ўсе яны казалі пра катаванні, якія ўжываюцца да іх.

«Амаль кожны з апытаных намі ўкраінскіх ваеннапалонных апісваў, як расійскія вайскоўцы або службовыя асобы катавалі іх падчас палону, ужываючы неаднаразовыя збіцці, электрашок, пагрозы расстрэлу, доўгае стрэсавае становішча і інсцэніроўку пакарання. Больш за палову з іх падвергліся сэксуальнаму гвалту», — сказаў кіраўнік ММПЧУ Даніэль Бэл.

Ён дадаў, што многім палонным таксама не давалі пагутарыць з роднымі і блізкімі, а таксама не забяспечвалі дастатковым харчаваннем і лекамі.

Як сцвярджаюць у ММПЧУ, пакаранні смерцю 32 украінскіх палонных у 12 асобных інцыдэнтах былі пацверджаныя і задакументаваныя. Назіральнікі незалежна праверылі тры такія інцыдэнты.

У прыватнасці эксперты ААН сцвярджаюць, што адзін з расійскіх вайскоўцаў у сяле Рабоціна Запарожскай вобласці спачатку стрэліў палоннаму УСУ ў нагу, а затым забіў яго двума стрэламі ў спіну.

Таксама ў місіі ААН заявілі, што правялі інтэрв'ю з 44 расійскімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся ва ўкраінскім палоне. Назіральнікі падкрэслілі, што палонныя не заяўлялі пра катаванні ў месцах іх утрымання, аднак казалі пра жорсткае абыходжанне падчас перавозкі з поля бою. Гэтыя паказанні былі прынятыя да ведама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць