Грамадства2020

Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі зашмат банкаў

Лукашэнка хоча скараціць колькасць банкаў у Беларусі, каб не ствараць залішнюю канкурэнцыю і не «адцягваць спецыялістаў», паведамляе яго прэс-служба.

Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Аптымізацыю банкаў трэба правесці, трэба на іх паглядзець. У нас не хапае дзесьці там людзей. У АПК і іншае. А на адну такую краіну, можа, нам столькі не трэба банкаў, каб адцягваліся спецыялісты. Гэта класныя спецыялісты, фінансісты», — сказаў Лукашэнка, прызначаючы сёння Сяргея Сталярчука новым кіраўніком Банка развіцця. 

«Нам трэба паглядзець. З банкаўскай сістэмай трэба сур'ёзна папрацаваць цяпер, нягледзячы на складаныя часы. І прымаць рашэнне будзем або сёння, або заўтра, або паслязаўтра. А, можа, і наогул не будзем прымаць рашэння. Але трэба паглядзець. Таму што занадта шмат вось гэтых паралеляў.

Ну навошта нам у Беларусі, дзе ўвогуле фінансавая сістэма ўстойлівая і дысцыплінаваная, рэсурсаў лішніх няма, мора гэтых рэсурсаў няма, залішняя канкурэнцыя», — даручыў Лукашэнка першаму намесніку і намесніку кіраўніка сваёй адміністрацыі Максіму Рыжанкову і Аляксандру Ягораву.

Па стане на сённяшні дзень у Беларусі працуе 21 банк.

Каментары20

  • міністр хулітуры
    04.04.2024
    "У нас не хапае дзесьці там людзей. У АПК і іншае."

    а чыноўнікаў ён не хоча ў АПК і іншае?
  • Юзік
    04.04.2024
    Мудра і сваяечасова! Сапраўды, банкаў шмат, а ў апк няма каму рабіць. Усіх лішніх аперацыяністаў зрабіць трактарыстамі і даяркамі. 
  • Вясновае абвастрэнне
    04.04.2024
    Прачнуўшысь, лукашэнка захацеў стаць банкірам, бо Напалеонам быць надаела.

    Псіхіятры сумна назіраюць, як хворы сялянскі ёлупень здекуецца над краінай беларусаў.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць