Грамадства22

Ціханоўская: Свабоды прэсы ў Беларусі няма, у краіне тры з паловай дзясяткі вязняў-журналістаў

Сёння Сусветны дзень свабоды прэсы. Беларусь у сусветным рэйтынгу апусцілася на 167-е месца з 180.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

З нагоды гэтага дня зрабіла зварот Святлана Ціханоўская, заклікаўшы падтрымліваць незалежную прэсу.

«Нядаўна я прачытала аб тым, што жыхары Мазыра і Петрыкава скардзяцца на неадрамантаваныя дарогі. А ў Жлобіне — на ямы каля дзіцячых садкоў. І хоць мы не заўсёды заўважаем навіны з рэгіёнаў, асвятленне праблемаў важнае для тых, хто сутыкаецца з абыякавасцю мясцовых уладаў. Калі структуры адмахваюцца ад зваротаў людзей, то СМІ і журналісты — адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблемы. Менавіта таму рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» — бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе», — зазначае дэмакратычная лідарка Беларусі.

Сусветны рэйтынг свабоды прэсы. Беларусь на 167-м месцы за 180. Ілюстрацыя: Baj.media

«Сёння — Сусветны дзень свабоды прэсы. І гэтай свабоды ў Беларусі няма. У краіне больш за тры дзясяткі журналістаў-палітвязняў: Ларыса Шчыракова, Ігар Лосік, Марына Золатава, Кацярына Андрэева і іншыя незалежныя журналісты незаконна знаходзяцца ў турме за тое, што сумленна і непрадузята выконвалі сваю працу.

Дарагія журналісты! Дзякуй, што нягледзячы на складанасці, з якімі беларускія СМІ сутыкаліся гэтыя гады, вы працягваеце гаварыць праўду. Калі на экранах у Беларусі амаль увесь эфірны час займае парадак рэжыму, вы даяце людзям магчымасць бачыць падзеі без хлусні і маніпуляцыяў. Дзякуючы вам беларусы і беларускі не засталіся сам-насам з прапагандай. Пакуль рэжым усталёўвае цэнзуру, яны працягваюць чытаць незалежныя медыя», — дадала яна.

Па словах Ціханоўскай, у барацьбе за свабоду слова і дэмакратычныя каштоўнасці, журналістыка — адзін з найважнейшых інстытутаў.

«І мы павінныя яго зберагчы. Чытайце і падтрымлівайце нашыя СМІ, калі гэта бяспечна. Дзяліцеся цікавымі матэрыяламі і медыяпраектамі, прынамсі калі вы за мяжой. Бо рэжым не мае права ўказваць, як думаць беларусам!» — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

Каментары2

  • ну. за свабоду слова!
    03.05.2024
    Святлана Георгіяўна, а скажыце, чаму на вашым канале баняць крытычныя каментары?
  • Саня
    03.05.2024
    Про тебя уже все забыли.
    А тут ты выскочила , как чёрт из табакерки

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць