У «Беларуськалія» ўзніклі праблемы з пастаўкамі ўгнаенняў праз Пецярбургскі порт
Кампанія «Балтыйскі судамеханічны завод» (БСМЗ) у пецярбурскім порце прыпыніла перавалку мінеральных угнаенняў па кантракце з «Беларуськаліем», высветліла расійскае выданне «Фонтанка».

Прычына ўзніклых праблем — у тым, што «Беларуськалій» не пагадзіўся з цаной за перавалку, расказалі выданню эксперты галіны, знаёмыя з пытаннем. Цяпер адносна гэтага вядуцца перамовы, і перавалка беларускіх угнаенняў будзе адноўлена «ў агляднай будучыні», запэўнілі ў БСМЗ.
Замест беларускіх калійных угнаенняў у гэтым порце цяпер грузяць расійскі вугаль. На тэрмінал ужо прыйшлі першыя тры саставы з Кемераўскай вобласці, далейшыя пастаўкі таксама ўжо закантрактаваныя.
Балтыйскі суднамеханічны завод у сярэдзіне нулявых перайшоў пад кантроль мільярдэра Ільі Трабера. Раней, пакуль у Беларусі і Расіі быў доступ да партоў у краінах Балтыі, завод заўсёды перагружаў невялікія аб'ёмы камерцыйных грузаў і лічыўся ў другім дзясятку такіх кампаній пецярбургскага порта без асаблівых перспектыў. Але траплянне рэжыму Лукашэнкі пад заходнія санкцыі, а пасля і пачатак вайны ў 2022 годзе надалі гэтаму прадпрыемству другое дыханне.
Тэрмінал БСМЗ ствараўся ў тым ліку з прыцэлам і на беларускіх партнёраў. Улады Пецярбурга прапаноўвалі Мінску пабудаваць перавалачныя тэрміналы ў розных мясцовых партах, але па розных прычынах нідзе не зраслося.
«Большасць аператараў адмовіліся працаваць з беларусамі з розных прычын, магчыма, праз боязь другасных санкцый. Партнёры Іллі Трабера, які даўно ўжо пад самымі рознымі санкцыямі, папрасілі яго дапамагчы — стварыць тэрмінал, мы яго стварылі», — казаў выданню «Фонтанка» летась генеральны дырэктар БСМЗ Яўген Саўкін.
Транспартную апрацоўку ўгнаенняў «Беларуськалія» на тэрмінале Балтыйскага суднамеханічнага завода запусцілі ў канцы 2022 года. На першым этапе ў развіццё магутнасцяў завод інвеставаў каля 1,5 млрд рублёў. Увесну мінулага года кампанія скончыла другую чаргу рэканструкцыі і завяршыла будаўніцтва комплексу па прыёме мінералавозаў, што дазволіла выйсці на магутнасць каля 7 млн тон у год.
Яшчэ каля 4 млрд рублёў планавалася ўкласці на працягу найбліжэйшага года ў рэканструкцыю прычалаў і замахнуцца ў будучыні на 10 мільёнаў тон магутнасці. За 2023 год БСМЗ перагрузіў каля двух мільёнаў тон беларускіх угнаенняў, атрымаў 3,1 мільярда рублёў і закрыў год з чыстым прыбыткам у 579 мільёнаў рублёў.
Беларускі камбайн для здабычы калійнай руды атрымаў імя лукашэнкаўскага шпіца
Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі
Беларусь удвая скараціла пастаўкі калію ў Кітай — выціскаюць Расія і Канада
Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?
Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысць расійскага
Чым пагражае беларускай эканоміцы продаж угнаенняў па дэмпінгавых цэнах
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары