Грамадства33

Якія змены чакаюць самакатчыкаў

Адна з асноўных змен — веласіпедысты і самакатчыкі павінны будуць спешвацца пры пераходзе праезнай часткі.

Пра новыя правілы, прадугледжаныя праектам указа аб унясенні зменаў у ПДР, расказалі на БТ.

Самакаты, якія разганяюцца да хуткасці больш за 25 км/г, перавядуць з тратуараў на праезную частку. Іх уладальнікаў чакаюць змены. Па-першае, трэба будзе атрымліваць правы катэгорыі A, B, як на мапед. Па-другое, такі транспартны сродак давядзецца рэгістраваць у ДАІ. Як будуць рэгістраваць самакаты, купленыя раней, пакуль невядома.

Для тых самакатаў, чыя хуткасць да 25 км/г, будуць дзейнічаюць тыя ж правілы, што для веласіпедыстаў. Веласіпедыстам і самакатчыкам трэба будзе спешвацца пры пераходзе праезнай часткі.

Чакаецца, што новыя правілы ўступяць у сілу вясной 2025 года.

Каментары3

  • Тэкля
    06.10.2024
    Хацелася б, каб для самакатчыкаў і веласіпедыстаў існавалі правілы язды па тратуары. Бо з-за іх нельга спакойна ісці пешаходу
  • Alex
    07.10.2024
    Тэкля, а веладарожкi ты не хочаш пабудаваць?
  • Пешаход
    07.10.2024
    Alex , у Мінску паўно веладарожак, але культуры ў самакатчкаў няма. Самакатчыкі ствараюць пагрозу пешаходам. Падлятаюць з-за спіны на тратуарах, не сігналяць ніколі аб сваім набліжэнні, нясуцца праз пешаходныя пераходы, у парках носяцца з бешанай хуткасцю

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 7

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону1

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

Лідара «Зялёных» Змітра Кучука ў калоніі паставілі ў «нізкі статус»2

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025»1

Даследаванне эвалюцыі сведчыць: чым даўжэйшы вялікі палец, тым большы мозг4

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць