Грамадства

Што будзе замест марафону салідарнасці?

Нядаўна каманда Вольгі Гарбуновай паведаміла, што марафону салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных «Нам не ўсё адно» ў гэтым годзе не будзе. Пры гэтым адбудзецца эстафета салідарнасці Voices Across Borders — «Голас цераз межы», якую ў тым ліку ладзяць BYSOL, ByHelp, Dissidentby, Народныя Амбасады і «Краіна для жыцця». З-за гэтага пачалі гучаць розныя тэорыі пра ўнутраны канфлікт і канкурэнцыю, якая знесла з дыстанцыі «слабейшага». «Наша Ніва» распытала прадстаўнікоў абодвух бакоў пра сітуацыю.

Сярод прычын адмены марафону ў гэтым годзе Гарбунова з камандай «21 мая» агучылі «недаацэнку ўздзеяння на іх апошніх падзей і сілавікоў, якія забралі і без таго абмежаваныя валанцёрскія сілы», а таксама «адсутнасць рэсурсаў (маральных, часавых) для правядзення такой працы».

Здавалася б, пры наяўнасці жадання, але недахопе рэсурсаў можна аб’яднацца з калегамі. Такія спробы былі, але не склалася.

«У дадзенай сітуацыі кааліцыя адмовілася супрацоўнічаць з нашай камандай у адказ на наша запрашэнне партнёрства ў марафоне, як і летась», — падзяліліся ў камандзе «21 мая».

Пры гэтым прадстаўнікі эстафеты салідарнасці Voices Across Borders кажуць, што з іх боку неаднаразова былі прапановы па тым, каб аб’яднаць абодва фарматы, але намаганні «былі марнымі»:

«Мы папрацавалі ў складзе марафону ў мінулым годзе, пабачылі што гэта не той узровень арганізацыі і каардынацыі, да якога мы прызвычаеныя, і пайшлі шукаць іншых партнёраў. Так з'явілася эстафета.

Было шмат пытанняў пасля першага марафона. І працэдурных, і арганізацыйных. Яны не развязаліся з той камандай. Я так разумею, што і ўнутры там было ўсё няпроста. Пра што сведчыць тое, што яны адмовіліся ад правядзення свайго фармату».

Канкурэнцыя як галоўны фактар праблем актывістамі адназначна аспрэчваецца.

«Абодва івэнты былі важнымі, мелі падобную мэту, мелі абсалютна розную мэтавую аўдыторыю, працягласць і фармат. Так што складана сказаць, што гэтыя падзеі канкурэнтамі», — адзначаюць у «21 мая».

Так ці інакш, іх каманда рыхтуе цяпер новы праект па марафоне, які можа быць прэзентаваны ўжо пасля Новага года.

Нагадаем, марафон салідарнасці ў падтрымку палітвязняў і іх сем'яў «Нам не ўсё адно» прайшоў з 29 па 30 ліпеня 2023 года. Ён быў ініцыяваны Вольгай Гарбуновай, якая на той момант займала пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Дзякуючы марафону, атрымалася сабраць 574 тысячы еўра. Неўзабаве на ўдзельнікаў ініцыятывы завялі крымінальную справу за фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» — пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў відэакантэнт анлайн-марафона так званымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць