У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ
Аказалася, гэта быў метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Фота ілюстрацыйнае
Паветраны шар з надпісамі на кірыліцы прызямліўся ў Сакалянах у Падляскім ваяводстве. Аб'ект знайшлі ўначы за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. На месца накіравалі паліцэйскіх і антытэрарыстычны спецназ, паведамляе Radio ZET.
Праз некалькі гадзін высветлілася, што да паветранага шара быў прымацаваны пакет з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак. Паліцыя высвятляе падрабязнасці спробы кантрабанды. Усяго ў пакеце было 1200 пачкаў цыгарэт.
Гэта не першы такі інцыдэнт у Падляскім ваяводстве: шар з цыгарэтамі прыляцеў у Польшчу з Беларусі некалькі тыдняў таму. Пры гэтым кожны такі выпадак польскія спецслужбы правяраюць у тым ліку на магчымы шпіянаж.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары