Грамадства99

Расійскі «шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне

«Беларускі Гаюн» піша, што гэтай ноччу ў Беларусь заляцелі тры «шахеды». 

Уначы з 19 на 20 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за тры расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед». Першы зайшоў праз г.п. Камарын у раёне 00:38 і каля 00:40 ужо паляцеў на Прыпяць.

Наступны «шахед» заляцеў з Жытомірскай вобласці каля 01:12 і рухаўся ў напрамку Лельчыц. Але праз пару хвілін ён змяніў курс і накіраваўся ў бок Мазыра.

Прыкладна ў 01:25 дрон быў збіты сіламі СПА УС РБ над Ельскім раёнам Гомельскай вобласці. Выбух быў чутны адразу ў некалькіх навакольных населеных пунктах, піша маніторынгавая група. 

У той момант у небе над Гомельшчынай знаходзіўся знішчальнік, які вылецеў з Баранавічаў каля 01:10 і да 02:30 вярнуўся на базу.

«Гаюн» піша, што за ноч у Беларусь зайшлі мінімум тры дроны. Па інфармацыі паветраных сіл УСУ, за ноч у Беларусь заляцелі і не вярнуліся 2 БПЛА. «Хутчэй за ўсё, другім БПЛА, які мог зайсці і знікнуць у РБ, быў «шахед», заўважаны на поўначы Кіеўскай вобласці каля 01:32, мяркуюць аўтары канала. 

Каментары9

  • Гомель
    20.10.2024
    Это подарок от Путина на дожинки.
  • Бывший ябатька
    20.10.2024
    Опять российские дроны шахеды взрываются над нашими городами и домами. Почему молчит Совбез, почему молчат Хренин и те бравадные генералы, которые по телевизору каждый день рассказывают как все у них под контролем?
  • Andrew
    20.10.2024
    … Наступны «шахед» заляцеў з Жытомірскай вобласці каля 01:12..
    То есть его украинцы запустили? Ведь они контролируют территорию этой области

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць