Грамадства1616

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

14 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага курсанта МУС Іллю Нарышкіна. Таксама ён павінен выплаціць 600 базавых велічынь штрафу (24 тысячы рублёў), піша «Вясна».

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы, ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме з 22 ліпеня па 14 жніўня 2024 года разгледзеў суддзя Юрый Казакевіч. 

Ілля родам са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне.

Ягоны бацька — украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. Ён яшчэ ў савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны вельмі даўно не жывуць разам.

Нарышкін паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў. Цяпер ён мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэта.

Вядома, што падчас вучобы ён жыў актыўным жыццём: выступаў у розных конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканала «Беларусь-2», якая называецца «Вежа». Апошнія публічныя даныя аб ім датуюцца сакавіком 2023 года. 

Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму прад'яўляюць, у апошні час часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі РБ.

Каментары16

  • Зброя.
    04.11.2024
    Трымайся хлопча, лукашню зрынуць так што жывога месца не застанецца нiякiх 15 г не прыйдзецца цябе сядзець
  • GNLS
    04.11.2024
    Зброя., Раскажыце гэту казку Севярынцу альбо Статкевічу. Можаце яшчэ Калеснікавай ці Знаку. А яшчэ таму капітану, што атрымаў 20 гадоў у 2021 за здраду дзяржаве. Мог бы яшчэ далей пералічваць, але які сэнс...
  • Кэп
    04.11.2024
    GNLS , Нельсон Мандела 25 лет отсидел и стал президентом

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура16

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць