Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША мае намер выдаткаваць на закупку да 20 мільёнаў даляраў.

Амерыканская служба іміграцыйнага кантролю ICE плануе забяспечыць сваіх супрацоўнікаў электрашокавымі пальчаткамі G.L.O.V.E. Прылады падаюць электрычны разрад пры кантакце са скурай — паводле прынцыпу электрашокера. Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША мае намер выдаткаваць на закупку да 20 мільёнаў даляраў, піша Bild.
Пальчаткі атрымаюць супрацоўнікі двух падраздзяленняў ICE, у тым ліку тыя, хто займаецца аперацыямі дэпартацыі мігрантаў. Вытворца сцвярджае, што прылада павінна дапамагаць падчас затрыманняў, парушаючы каардынацыю рухаў чалавека. Пры гэтым выкарыстоўваць яе забаронена для пакарання або супраць людзей, якія аказваюць толькі вербальнае супраціўленне.
Праваабаронцы ўжо раскрытыкавалі ініцыятыву. Амерыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабод папярэдзіў пра рызыку злоўжыванняў, паколькі разрад можна ўжыць незаўважна. У арганізацыі заявілі, што ў грамадства няма падстаў верыць у тое, што супрацоўнікі ICE будуць правільна выкарыстоўваць такія прылады.
ICE у апошнія гады рэгулярна зазнаюць крытыку праз метады працы пры адміністрацыі Дональда Трампа. Улады ЗША настойваюць, што супрацоўнікі праходзяць навучанне па дээскалацыі і прымяненні сілы, а новыя пальчаткі павінны выкарыстоўвацца толькі ў межах устаноўленых правіл.
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары