Грамадства22

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік

Новым начальнікам гомельскай калоніі №4, у якой адбываюць пакаранне жанчыны, стаў 41‑гадовы палкоўнік унутранай службы Аляксандр Лаўрыноўскі, піша Mayday.team.

Зняволеныя ў гомельскай калоніі № 4. Фота: «Вясна»

Раней Лаўрыноўскі займаў пасаду намесніка начальніка арганізацыі выпраўленчага працэсу ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Гомельскай вобласці.

Яшчэ раней ён працаваў начальнікам штаба гомельскага следчага ізалятара №3.

Раней калонію №4 узначальваў Станіслаў Кавалёў, якога прызначылі на гэтую пасаду ў 2024 годзе. Паводле звестак ініцыятывы DissidentBy, Кавалёў аказваў на жанчын псіхалагічны ціск, распараджаўся складаць рапарты ў дачыненні да палітзняволеных, а таксама прымаў рашэнні пра змяшчэнне некаторых з іх у ШІЗА і памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Каментары2

  • Ёсік
    12.08.2026
    Вы.лядак зьмініў вы.лядка. Адданыя сэрцам лукашэнку. Шкада, што не пабачым суда над імі - 5 гадоў спроба стаць еўрапейскай краінай, а потым з 1996 года зноў вярнуліся ў камуністычную БССР.
  • Вольга
    13.08.2026
    Персанаж, які пагадзіўся працаваць начальнікам калоніі - асабліва жаночай - пры лукашэску - гэта дыягназ, а не пасада. Прозвішчы няважныя. Яны ўсе садысты і гвалтаўнікі - і заслугоўваюць максімальнага пакарання.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці35

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?10

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці35

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць