Свет99

Прыхільнікі Джэны Артэгі ўсхваляваныя яе знешнім выглядам

«Новая Арыяна Грандэ». 

Джэна Артэга. Фота: Jordan Strauss / Invision / AP

Новае інтэрв'ю Джэны Артэгі для Esquire нечакана ператварылася ў абмеркаванне яе знешнасці. Карыстальнікі звярнулі ўвагу на нездаровую хударлявасць 23‑гадовай актрысы і параўналі яе з Арыянай Грандэ.

«Я шчыра занепакоеная тым, што адбываецца з гэтай дзяўчынай. Дзе яе бацькі? Спадзяюся, яна клапоціцца пра сябе», — напісала адна з каментатарак. «Я таксама была ў шоку. Сітуацыя становіцца трывожнай», — адказала іншая.

Сама Артэга ў інтэрв'ю пра сваю знешнасць не казала. Але яна расказвала пра дзяцінства і пачатак акторскай кар'еры. Паводле яе слоў, яна настолькі баялася перашкаджаць дарослым на здымачнай пляцоўцы, што магла цэлы дзень не есці і не піць, нават не папрасіўшы шклянку вады. Акторка прызнае, што недастаткова клапацілася пра сябе.

Артэга пачала акторскую кар'еру дзіцём, а сусветную вядомасць атрымала пасля ролі ў серыяле Wednesday. 

На фоне гісторыі Артэгі і Грандэ зноў загаварылі і пра стандарты прыгажосці ў Галівудзе.

Артэга ў відэа Esquire

У сацсетках некаторыя карыстальнікі абураюцца, што індустрыя зноў вяртаецца да культу надзвычай худога цела. 

Дыскусія адбываецца і на фоне імклівага росту папулярнасці прэпаратаў для зніжэння вагі. 

Каментары9

  • UFO
    12.08.2026
    Хістае гэтых жанчын з крайнасці ў крайнасць - альбо ядуць як не ў сябе, альбо булемія ці анарэксія. Не б па просту сачыць за тым, што трапляе ў ратавую адтуліну і трохі спортам займацца...
  • Какая страшная на обоих фото
    12.08.2026
    Кто ее актрисой назначил?
  • ня блытайце
    12.08.2026
    UFO, булямія - гэта ў прынцэс, каторыя могуць сабе дазволіць шмат і дорага жэрці. іншая справа - калі чалавеку есці няма чаго

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі8

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

Каб не адключаць сваю АЭС, у Венгрыі тэрмінова мяняюць дно Дуная2

У Наваполацку з'явіліся скульптуры Чабурашкі і залатога каня9

У Турцыі разбіўся знішчальнік F-16

Прыхільнікі Джэны Артэгі ўсхваляваныя яе знешнім выглядам9

Артыстка, якая спявала оду Лукашэнку, выйшла замуж за Аляксандра16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі8

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць