Свет55

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»

43‑гадовая цяжарная амерыканская актрыса Эн Хэтэўэй вымушана была рэагаваць на крытыку свайго жывата пасля прэм'еры фільма «Канец Оўк-стрыт» у Лос-Анджэлесе.

Эн Хэтэўэй. Фота: Jordan Strauss / Invision/AP

На мерапрыемства актрыса прыйшла ў незвычайным строі: адкрытым кроп-топе Atelier Prabal Gurung, які агаляў жывот. Вобраз яна дапоўніла джынсамі з нізкай пасадкай і чырвонымі туфлямі на шпільках.

Фатаграфіі Хэтэўэй хутка разышліся ў сацсетках.

Некаторыя карыстальнікі засумняваліся, што яе жывот сапраўдны, і пісалі, што ён выглядае «штучным». Іншыя сталі на абарону актрысы, адзначаючы, што цяжарны жывот можа выглядаць па-рознаму, асабліва калі ў жанчыны добра развітыя мышцы прэса.

Хэтэўэй абвясціла ў чэрвені, што чакае трэцяе дзіця ад мужа Адама Шульмана. Яе цяжарнасць ужо была прыкметная падчас прома-кампаніі фільма «Адысея», але менавіта адкрыты ўбор на прэм'еры прыцягнуў асаблівую ўвагу.

«У мяне фальшывыя валасы, але сапраўдны жывот», — пажартавала актрыса ў інстаграме.

Сам вобраз таксама выклікаў спрэчкі. Адны карыстальнікі называлі яго смешным і дзіўным, іншыя, наадварот, віталі выбар актрысы.

Аглядальнікі моды ўбачылі ў строі Хэтэўэй не толькі эпатаж, але і дэманстрацыю ўпэўненасці ў сабе і сваім целе. Газета The Independent назвала яго пасылам пра бодзіпазітыў, сілу і гендарную роўнасць, а The Telegraph адзначыла, што актрыса дазваляе сабе выходзіць за межы звыклага публічнага вобразу.

Каментары5

  • UFO
    12.08.2026
    "Газета The Independent назвала яго пасылам пра бодзіпазітыў, сілу і гендарную роўнасць,..." - якая цудоўная газета з цудоўнай аналітыкай.
  • 1
    12.08.2026
    Гэтыя дыскусіі штучна заводзяць і распальваюць, каб генерыць прагляды і продажы і зарабляць на рэкламе. Адзін нехта напіша ў калонцы ці ў сацсетках нешта цалкам бязглуздае, а пасля ўсе падхопяць і будуць пісаць абураныя адказы і меркаванні, даваць адзнакі і абвяржэнні, спекуляваць і дадумваць. Пасля запытаюць у тры кругі ва ўсіх датычных і не, хто што думае і як ацэньвае, і як жа ж так сталася, што мы ў такім жорсткім, суворым свеце жывем, дзе аяяяй колькі жорсткасці і нянавісці, і як жа працягваць, ну ніяк жа немагчыма пры такіх та пакутах. І так да новай інфармацыйнай нагоды.
  • пузико
    12.08.2026
    я вот тоже наел пузико, почему бы мне с оголенным пузиком не ходить,особенно в жару? Кстати, в Китае мужчины так повально и ходят: задирают майку и оголяют животик

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць