Свет22

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа

Іран можа зацягнуць вайну са Злучанымі Штатамі Амерыкі як мінімум яшчэ на два з паловай гады — да заканчэння прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа ў студзені 2029 года. Пра гэта ў інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі PBS заявіў брыгадны генерал Махамад Рэза Нагдзі, дарадца галоўнакамандуючага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Паводле слоў іранскага генерала, Тэгеран лічыць, што ўжо атрымаў безумоўную перамогу, бо Вашынгтон не дасягнуў галоўных мэтаў, якія ставіў перад сабой. Сярод іх генерал назваў звяржэнне іранскага кіраўніцтва і распад Ірана.

Аднак, як сцвярджае Нагдзі, Іран таксама пакуль не дасягнуў сваёй канчатковай мэты. Ён адзначыў, што раней іранскія ўзброеныя сілы ніколі не вялі сапраўднай вайны супраць ЗША, а за апошнія пяць месяцаў атрымалі значны вопыт супрацьстаяння амерыканскаму войску.

Генерал заявіў, што іранскія вайскоўцы пераканаліся: амерыканскае войска слабейшае, чым яны меркавалі. Цяпер Тэгеран, паводле яго слоў, імкнецца стварыць устойлівы механізм стрымлівання, каб у будучыні іншыя краіны не адважваліся атакаваць Іран.

Адным са спосабаў дасягнення гэтай мэты Нагдзі назваў працяг вайны да заканчэння прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа. На яго думку, калі амерыканскія сілы будуць даведзеныя да знясілення, любая новая атака супраць Ірана будзе каштаваць ЗША занадта дорага.

Пры гэтым іранскі генерал падкрэсліў, што Тэгеран не імкнецца знішчыць амерыканскі народ. Каментуючы папулярны ў Іране лозунг «Смерць Амерыцы!», ён заявіў, што пад ім маецца на ўвазе не варожасць да насельніцтва ЗША, а супрацьстаянне амерыканскаму кіраўніцтву.

Вайна паміж ЗША і Іранам пачалася пасля сумеснай амерыкана-ізраільскай вайсковай аперацыі супраць Ірана ў лютым гэтага года. У чэрвені Вашынгтон і Тэгеран падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжваў спыненне баявых дзеянняў, аднак пазней перамір’е было сарванае, а доўгатэрміновага пагаднення дагэтуль няма.

10 жніўня Дональд Трамп заявіў, што ЗША могуць альбо дазволіць Ірану далей рухацца да эканамічнага краху, альбо нанесці па краіне «вельмі, вельмі моцны» ўдар. Амерыканскі прэзідэнт таксама сцвярджаў, што Вашынгтон кантралюе значную частку іранскіх фінансавых рэсурсаў.

Каментары2

  • бабруйчанін
    12.08.2026
    Ну як ?? Мае каменты мелі рацыю?? )))
  • так и будет
    12.08.2026
    Так и будет.....

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць