Грамадства33

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, інфармацыйны рэсурс «Смартпрэс» і кампанія «Дзікая прырода» пачалі выбары беларускай птушкі 2027 года. Арнітолагі і аматары прыроды прапанавалі кандыдатаў, і ў фінал выйшлі чатыры птушкі, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

На фота злева направа і зверху ўніз: вялікі баклан, чайка-рыбачка, качка-чырка і шчурка-пчалаедка

Чатыры птушкі, якія сёлета выйшлі ў фінал: 

Вялікі баклан — пералётны рыбаедны від, які гняздуецца на дрэвах ці на зямлі каля вадаёмаў. Трэба змяніць жорсткае і негатыўнае стаўленне беларусаў да гэтых птушак, распаўсюдзіць гуманныя метады рэгуляцыі колькасці і падыходы да змяншэння страт ад іх.

Качка-чырка — пералётная качка, якая зімуе ў Афрыцы. Колькасць зніжаецца глабальна. На гэтых птушак у нас дазволена і вясновае, і восеньскае паляванне. Было б добра забараніць вясновае паляванне на самцоў.

Чайка-рыбачка — за 33 гады колькасць у Еўропе ўпала на 76%. Амаль штогод калоніі чаек знішчаюць пры пашырэнні гарадоў. Гэта чайка — парасонавы від: пад яе абаронай гняздуюцца крычкі, коўры, качкі і кулікі. Асабліва цярпяць чайкі ад амерыканскай норкі, якая знішчае іх яйкі і птушанят. Таму ўсё часцей для гнездавання чайкі выбіраюць гарадскія дахі.

Шчурка-пчалаедка — чырванакніжная насякомаедная птушка, якая гняздуецца ў норах. Колькасць невялікая, але разам з пацяпленнем клімату від прасоўваецца на поўнач. Яе норы ў дзейных кар’ерах трэба абараніць перадачай пад ахову і арганізаваць маніторынг падчас гнездавання.

 Аддаць голас за аднаго з кандыдатаў можна да 23 жніўня ўключна на наступных пляцоўках арганізатараў кампаніі:

Галасы з усіх пляцовак будуць падсумоўвацца.

Прэзентацыі кандыдатаў даступныя тут.

Птушкай года Беларусі 2026 года па выніках аналагічнага галасавання быў абраны чорны бусел.

Каментары3

  • Птушка года 2027
    12.08.2026
    Чорны лебедзь! Гэта ўжо ўсе адчуваюць!
  • Няхай жыве і пасецца беларуская птушка
    12.08.2026
    Лось!
  • Ёсік
    12.08.2026
    Дык бакланы шкодзяць прыродзе сваім памётам, і ядуць шмат рыбы. Мо адразу спытайцеся ў гранатамётчыка, каб потым не выдумляць, чаму больш галасоў было за шчурка, а абралі качку.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць