Грамадства33

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі

Турыстка з Гомеля заплаціла за адпачынак на Кубе ў чатырохзоркавым гатэлі, а апынулася ў іншым — з няспраўнай сантэхнікай, зламанымі разеткамі і праблемамі з харчаваннем. Жанчына звярнулася ў суд, каб вярнуць кошт туру, піша  Onlíner. 

Фота: vecteezy.com

Жанчына набыла пуцёўку для сябе і сына. Паводле плану, летась яны павінны былі ляцець з Масквы ў Альгін 29 кастрычніка і вярнуцца 9 лістапада. Жыць яны павінны былі ў чатырохзоркавым гатэлі.

Але яшчэ да паездкі ўзніклі праблемы. На Кубу насоўваўся ўраган «Меліса», а аэрапорт Альгіна закрылі з 27 да 30 кастрычніка. Жанчына некалькі разоў пісала турагенту і прасіла перанесці паездку або падабраць іншы варыянт. Але ёй адказалі, што падстаў для гэтага няма.

29 кастрычніка яна прыехала ў аэрапорт Шарамецьева, але вылет затрымалі больш чым на суткі, праз гэта адпачынак стаў карацейшым.

Пры гэтым маршрут таксама змянілі: замест Альгіна самалёт павінен быў ляцець у іншы аэрапорт, а турыстка даведалася пра гэта ўжо на тэрыторыі Кубы.

Пасля прылёту высветлілася, што і гатэль будзе іншым. Замест абяцанага чатырохзоркавага гатэля жанчыну з сынам пасялілі ў іншым месцы, якога ў дамове не было.

У матэрыялах справы яго апісваюць так: «Поўная адсутнасць ежы ў часавы прамежак паміж прыёмамі ежы, наяўнасць насякомых у ежы, нумар меў закінуты выгляд, паламаныя разеткі, зламаную сантэхніку».

Жанчына фатаграфавала недахопы і адпраўляла скаргі. Яны дайшлі да тураператара — у матэрыялах справы захавалася перапіска, якая пацвярджае звароты турысткі.

Пры гэтым да пачатку паездкі ёй не паведамілі, што зменяцца маршрут, тэрміны і месца пражывання. Пра значную частку гэтых змен яна даведалася ўжо непасрэдна падчас падарожжа.

Пасля вяртання турыстка накіравала кампаніі прэтэнзію. Яна запатрабавала скасаваць дамову, вярнуць 7587,71 рубля, якія заплаціла за тур, а таксама кампенсаваць маральную шкоду.

Кампанія пагадзілася толькі з часткай патрабаванняў і прызнала, што тур быў карацейшым. Тады жанчына звярнулася ў суд.

Суд вырашыў, што турыстычная паслуга сапраўды была аказаная не так, як дамаўляліся. Змянілі маршрут, гатэль і працягласць паездкі, а ўмовы пражывання былі горшымі за абяцаныя. Гэтыя парушэнні суд прызнаў істотнымі.

Дамову ў выніку скасавалі. Турыстычнай кампаніі давядзецца вярнуць жанчыне 7587,71 рубля. Яшчэ па 500 рублёў суд прысудзіў ёй і яе сыну за маральную шкоду.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда пакінула гэтае рашэнне без змен. Яно ўжо ўступіла ў законную сілу.

Каментары3

  • спасибо за рекламу)
    13.08.2026
    скажите название Туристической компании, я забронирую там тур, и по крайней мере полет туда-обратно будет бесплатным, а хороший отель на Кубе оплачу сам ;)
  • 4 звезды
    13.08.2026
    Пналичие насекомых в пище, отломанные розетки, сломанная сантехника-это и есть 4 звезды на Кубе)

    Если б было 2 звезды, то пища была бы вообще из насекомых, а электричества не было бы совсем
  • Пытаннечка
    13.08.2026
    Нася комых ці казурак?

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі8

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

Каб не адключаць сваю АЭС, у Венгрыі тэрмінова мяняюць дно Дуная2

У Наваполацку з'явіліся скульптуры Чабурашкі і залатога каня9

У Турцыі разбіўся знішчальнік F-16

Прыхільнікі Джэны Артэгі ўсхваляваныя яе знешнім выглядам9

Артыстка, якая спявала оду Лукашэнку, выйшла замуж за Аляксандра16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі8

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць